РА «Белая Русь» прымала ўдзел у акцыі «Збяром дзіця ў школу»

Калейдоскоп

Бесклапотнае лета перагарнула апошні ліст календара, і пасталеўшыя вучні селі за парты. Каб у новым навучальным годзе ў дзяцей былі ўсе неабходныя школьныя прыналежнасці, паклапаціліся ў першую чаргу бацькі. Але не засталіся ў баку ад гэтай справы і грамадскія аб’яднанні.1

Браслаўская РА РГА «Белая Русь» таксама прымала ўдзел у акцыі «Збяром дзіця ў школу». Напярэдадні першага верасня галоўны бухгалтар раённай арганізацыі Лідзія Максімовіч і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Аніська наведалі тры шматдзетныя сям’і, каб уручыць школьнікам неабходнае адзенне і канцылярскія прыналежнасці на суму па 200 рублёў. Безумоўна, і бацькі, і дзеці вельмі ўзрадаваліся падарункам, сардэчна дзякавалі, а школьнікі паабяцалі добра вучыцца.2

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *