Павел Букей — лідар з ААТ «Друйскі»

Экономика и финансы

На раніцу панядзелка хлебаробы ААТ «Друйскі» ўбралі 1 094 гектары збожжавых і зернебабо- вых культур, або 72,3 % ад агульнай плошчы. Намалот склаў 2 374 тоны пры ўраджайнасці 21,7 ц з га. І з усяго намалочанага зерня больш за 1 000 тон ад камбайнаў да сушылкі перавёз вадзіцель Павел Букей.

2

Наколькі нялёгка даецца сялянам хлеб, Павел ведае добра. 21 сезон ён сам жаў збожжа ў калгасе імя Машэрава. Папрацаваць давялося на «Ніве», «Доне», КЗС-7 і КЗС-10. І кожны год ён займаў у гаспадарцы прызавыя месцы.

Пасля ж аб’яднання першай гаспадаркі з «Друйскім» Павел працуе на МАЗе з прычэпам. Пры гэтым ён паспявае не толькі адвозіць збожжа ад камбайнаў, а яшчэ і рэгулярна дастаўляе зерне на хлебапрыёмныя камбінаты, выконваючы дзяржзаказ. Вось і ў дзень нашай сустрэчы вадзіцель стаяў з загружанымі пад завязку кузавамі, рыхтуючыся даставіць збожжа на Полацкі КХП, а паколькі спяшаўся, то і размова ў нас атрымалася кароткай. Аднак і тых некалькі слоў, якімі абмяняліся, хапіла, каб зразумець, што Павел Букей і справу сваю любіць, і ўмее выконваць яе старанна.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *