Ляснічы Браслаўскага лясніцтва Алег Гедройц прыйшоў у прафесію па закліку сэрца

Люди

Годна ахоўваць і памнажаць «зялёнае багацце» краіны — задача тых, хто ў трэцюю нядзелю верасня адзначае прафесійнае свята, — Дзень работнікаў лясной гаспадаркі. У іх ліку і ляснічы Браслаўскага лясніцтва Алег Гедройц.

3

У прафесію мужчына прыйшоў па закліку сэрца. А як іначай? Бо родам ён з Чэрнева, дзе прыгожыя і маляўнічыя месцы, лес, багаты на ягады і грыбы. Аднак самае галоўнае тое, што з дзяцінства перад вачамі хлопца быў прыклад, годны пераймання. Яго дзядуля з бабулей Эдуард і Тэрэза Шакелі, бацька Людвіх сумленна працавалі ў Друйскім лясніцтве. Шмат гадоў яны клапаціліся пра лясныя ўгоддзі, сачылі за парадкам у лесе, шчыра выконвалі свае службовыя абавязкі.

— Пасля 9 класа ў мяне не было разважанняў, куды паступаць. На прыкладзе родных бачыў нюансы прафесіі, ведаў, што чакае. Падаў дакументы ў Полацкі лясны тэхнікум, а падчас размеркавання імкнуўся трапіць на Браслаўшчыну, бо вельмі хацелася працаваць у родных мясцінах, — кажа Алег Гедройц.

Яго жаданне спраўдзілася: маладога спецыяліста размеркавалі ў Браслаўскі раён. Да сваёй цяперашняй пасады ён працаваў майстрам ў Відзаўскім лясніцтве, памочнікам ляснічага ў Друйскім. На кожным працоўным месцы дэталёва разбіраўся з тонкасцямі лясной справы, на практыцы авалодваў прафесійнымі сакрэтамі і пры гэтым паралельна паспеў атрымаць дзве вышэйшыя адукацыі: скончыў Інстытут фізічнай культуры і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

— Вельмі люблю сваю справу, не расчараваўся ў ёй ні на хвіліну. Нават думкі не маю, каб змяніць яе, — разважае малады ляснічы. — Мне пашчасціла на прафесіяналаў-калег, з якімі лёгка працаваць, а напярэдадні пра- фесійнага свята хачу пажадаць усім працаўнікам лясной галіны дабрабыту, моцнага здароўя і добрага настрою.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *