Дзень беларускага пісьменства. Як адзначалі ў Полацку і ў Браславе

Актуальное

Некалькі дзён старажытны Полацк жыў атмасферай свята. Дзень беларускага пісьменства аб’яднаў разам тры знамянальныя падзеі — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і непасрэдна святкаванне пісьменнасці.

Святочны калейдаскоп

Сімвалічна, што менавіта з Полацка, які завецца «бацькам гарадоў беларускіх», у 1994 годзе пачыналася свята беларускага пісьменства. Сёлетняя ўрачыстасць — выключна адметная: яна спалучыла 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка.

2

А пачаліся святочныя мерапрыемствы яшчэ 30 жніўня стартам у Мінску 24-й Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Пазней ужо ў Полацку яе ўдзельнікі заклалі сад малітвы і правялі духоўна-асветніцкія сустрэчы.

1 верасня школьнікі з усіх абласцей рэспублікі сабраліся на дзіцяча-юнацкі форум «Скарынаўскія дні ў Полацку», а 2-га чысла прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 1155-годдзю самага старажытнага горада нашай краіны, ужо ўвечары адбылося ўрачыстае адкрыццё Дня беларускай пісьменнасці.

6

Акрамя таго, сусветнае значэнне спадчыны Францыска Скарыны было абмеркавана падчас навукова-практычнай канферэнцыі і міжнароднага круглага стала пісьменнікаў. Аўтарытэтнае журы вызначыла пераможцаў рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прынялі ўдзел 13 тысяч школьнікаў.1Непасрэдна ў дзень святкавання Дня роднага слова, 3 верасня, адбылося ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а гораду Іванава Брэсцкай вобласці была перададзена эстафета свята. Усяго прайшло больш за сто розных мерапрыемстваў: інтэрактыўныя прэзентацыі, кніжныя круізы, выставы, квэсты, флэшмобы. На свята прыехалі госці з 12 краін — літаратары, выдаўцы, супрацоўнікі нацыянальных бібліятэк і музеяў. Працавала некалькі дзясяткаў святочных пляцовак. У канцэртах былі задзейнічаны лепшыя творчыя сілы краін, у тым ліку Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны ансамбль танца, харэаграфічны ансамбль «Харошкі» і іншыя. ■

Знак у гонар дзяржавы

Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці» стала адным з ключавых момантаў суботняй праграмы свята. Памятны знак, аўтар якога Уладзімір Піпін, устаноўлены на беразе Заходняй Дзвіны каля Сафійскага сабора.000023_215739_big

Кампазіцыя складаецца з дзвюх частак — бронзавай і гранітнай. Агульная вага памятнага знака каля 8 тон, вышыня больш за 5 метраў. У бронзе адліты шчыты з партрэтамі знакамітых гістарычных асоб, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. У іх ліку князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая. На адваротным баку — важныя гістарычныя даты і культурныя каштоўнасці, такія як Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Крыж Ефрасінні Полацкай і інш. Па задумцы архітэктара Армена Сардарава, кампазіцыя ўстаноўлена на самым краі берага, у тым месцы, дзе з Дзвіной зліваецца Палата. ■

Паўдзельнічалі ў выстаўках

Удзел у шматлікіх выстаўках падчас Дня беларускага пісьменства прымалі і прадстаўнікі браслаўскіх арганізацый і ўстаноў.

3

Насычанай была выстаўка ўстаноў адукацыі вобласці, дзе знайшлося месца Відзаўскаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу. Кожная з устаноў, акрамя прэзентацыі сябе, прадстаўляла асобную тэму. Тэматыка экспазіцыі відзаўчан — беларуская кухня. І гэта не дзіўна, бо ў апошні час на рынку працы запатрабавана спецыяльнасць повара-афіцыянта. Навучэнцы і педагогі каледжа пастараліся на славу, каб здзівіць гасцей свята. Іх выстаўка была прыгожа і з густам аформлена, а частавалі яны духмянай выпечкай, знакамітай браслаўскай юшкай і гарачым шашлыком. Словам, той, хто наведаў выстаўку відзаўчан, застаўся задаволены іх гасцінным прыёмам. Прысутнічалі ў гэтыя святочныя дні ў Полацку і нашы таленавітыя майстры.

4

Супрацоўнікі музея традыцыйнай культуры і ўдзельнікі народнага клуба «Ля возера» прывезлі на свята пісьменства свае лепшыя вырабы і ўдзельнічалі ў «Горадзе майстроў». Элеанора Зінкевіч, Ларыса Дарафейчык, Людміла Рулевіч, Ганна Ставіцкая і сям’я Лук’янец праводзілі майстар-класы, расказвалі ўсім жадаючым пра саломапляценне, ганчарства, ткацтва, выраб лялек і лозапляценне. Ля браслаўчан было заўсёды много людзей, якія з цікавасцю назіралі за іх работай.

Пра гасцінную браслаўскую зямлю расказвалі і запрашалі яе наведаць прадстаўнікі УП «Браслаўскія азёры». Як расказаў дырэктар турыстычнага прадпрыемства Іван Бялусь, іх экспазіцыя знаходзілася на фестывалі сярэднявечнай культуры «Рубон», і разам з турфірмамі Мінска, Віцебска і Гомеля яны прадстаўлялі сістэму «Беларустурыст».

Гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства расказвалі пра магчымасці турбазы, туры выхаднога дня, рэкламавалі турыстычныя паслугі. Прэзентацыя УП «Браслаўскія азёры» карысталася попытам, ніхто не адыходзіў без буклета ці інфармацыйнай брашуры. ■

«Браслаўская звязда» ў гушчы падзей

У рамках Дня беларускага пісьменства прайшоў «Фестываль кнігі і прэсы».

7

На працягу двух дзён павільёны з сучаснай беларускай кнігай і прэсай працавалі для наведвальнікаў. У прыватнасці, прэса Віцебскай вобласці была прадстаўлена абласнымі, раённымі і гарадскімі выданнямі, у тым ліку і «Браслаўскай звяздой».

Дарэчы, наш павільён «Браслаўшчына гасцінная» карыстаўся вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў, якія цікавіліся не толькі самой газетай, але і турызмам у нашым раёне. Мы прадставілі сваё выданне праз падрыхтаваную выстаўку, падборку газет, а таксама буклетаў і праспектаў. Многія ўдзельнікі свята былі апрануты ў нацыянальных касцюмах. Падтрымліваючы традыцыі, мы таксама сустракалі гасцей у беларускіх строях і частавалі іх браслаўскімі прысмакамі.

Беларускае слова над Браслаўшчынай льецца

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, яшчэ за некалькі дзён да самаго свята пачаліся і ў Браслаўскім раёне.

Так, у школах прайшла інфармацыйная гадзіна «Беларусь — мая Айчына». У цэнтральнай, дзіцячай і сельскіх бібліятэках адкрыліся тэматычныя выставы і кніжныя пляцоўкі, дзейнічалі акцыі, праходзілі гістарычныя экскурсы, дэманстраваліся відэаролікі.

Найбольш значныя мерапрыемствы адбыліся ў нядзелю. А пачаліся яны на Замкавай гары, дзе сабраліся ўдзельнікі раённага аб’яднання «Ветразь надзеі» і аматары беларускай літаратуры.

З урачыстымі словамі да прысутных звярнулася браслаўская паэтэса Тэрэза Крумплеўская. Яна павіншавала ўсіх са святам, пад- крэсліла яго значнасць і выказала спадзяванне, што моладзь будзе і далей шанаваць і берагчы культуру, гісторыю свайго народа.

Затым у прасторы загучалі паэтычныя радкі, прысвечаныя цудоўным родным мясцінам, прычым у выкананні не толькі сталых членаў літаратурнага аб’яднання. Свае вершы прачыталі і юныя паэты школьнага ўзросту Ксенія Даргель і Вераніка Міхайловіч з Опсы.1

З Замкавай гары ўдзельнікі свята ўрачыстай калонай накіраваліся ў Браслаўскі краязнаўчы музей. У гістарычнай скарбніцы нашага краю яе супрацоўнік азнаёміў з экспанатамі выставы, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Напрыканцы гістарычнага экскурсу Т. Крумплеўская зачытала пасланне нашчадкам, якое потым у сімвалічнай капсуле перадала на захаванне работнікам музея.2

Апошнім прыпынкам удзельнікаў святочнага шэсця стала пляцоўка каля цэнтральнай бібліятэкі, дзе разгарнулася выстава-галерэя «Скарынаўскі шлях». Тут прысутным яшчэ раз нагадалі біяграфічныя і творчыя звесткі жыцця славутага беларускага першадрукара.5

На тэрыторыі «Свабоднай бібліятэкі» на лавачцы з кнігай у руках гасцей сустракаў сам Францыск Скарына. Нямала было жадаючых сфатаграфавацца з незвычайнай жывой скульптурай. Тут жа адбылося ўрачыстае адкрыц- цё памятнага міжнароднага нумару аднайменнага праекта. І як адзначыла дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская, такія шыльды ёсць толькі ў Мінску і Браславе, да таго ж наш горад цяпер можна знайсці на міжнароднай карце «Свабодная бібліятэка».

Закончылася святкаванне Дня беларускага пісьменства літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Беларускае слова ў сэрцы і песнях», якая гучала на сцэне РЦК. ■

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *