ЛЕТА-2017: якім мы яго запомнім?

Калейдоскоп

Бягучае лета хоць і скончыцца літаральна заўтра, але надоўга застанецца ў памяці браслаўчан. Прапануем вам разам узгадаць адметныя рысы і падзеі апошніх трох месяцаў.

НАДВОР’Е

Восеньскі холад і трапічная спёка рэгулярна выпрабоўвалі нас на трываласць, змяняючы адзін адну. Ужо пачало здавацца, што купальны сезон сёлета ў поўную сілу так і не разгарнецца, але жнівень даў падставу лічыць па-іншаму — на трэцім месяцы лета вада ў нашых азёрах усё ж такі прагрэлася да прымальных значэнняў. Ападкі тым часам «план» перавыканалі: пачатак, сярэдзіна і апошнія тыдні лета былі вельмі мокрымі. Гэта ўнесла карэктывы не толькі ў планы адпачываючых, але і аграрыяў.

НАВАСЕЛЛЕ І АДКРЫЦЦІ

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Браслаўскім раёне пераехала ў чэрвені ў новы будынак па вул. Кастрычніка. Дзякуючы гэтаму страхаўшчыкі атрымалі больш камфортныя ўмовы працы, кліенты — зручнасць, а горад — яшчэ адзін прыгожы куток. 1Пачаліся заняткі ў паруснай школе, дзе юныя браслаўчане набываюць навыкі хадзіць пад ветразем. Нагадаю, праект рэалізаваны пры падтрымцы палякаў. 5

У ліпені адчыніла свае дзверы кафэ «Традыцыя 1803» пры Відзаўскім каледжы. Яно стала не толькі чарговай кропкай грамадскага харчавання на Браслаўшчыне, але і сапраўдным упрыгажэннем гарпасёлка.3

З ВЕТРЫКАМ

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на возеры Дрывяты дазволена выкарыстанне водных транспартных сродкаў магутнасцю звыш 15 к.с. Праўда, гэта магчыма толькі пры заключэнні дагавора з Нацыянальным паркам і аплаце немалой пошліны ў памеры адной базавай велічыні за кожную конскую сілу рухавіка, пачынаючы з шаснаццатай.

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ

Усе летнія месяцы працягвалася навядзенне парадку на зямлі. Аздабляліся аграгарадкі, райцэнтр, дарогі. Сярод найбольш адметных аб’ектаў добраўпарадкавання, што з’явіліся ў нас за апошні час, можна назваць ліхтары на сонечных панэлях на «Брукоўцы», святлодыёднае вулічнае асвятленне, новы тратуар на вул. Кастрычніка, малыя архітэктурныя формы і клумбы як у горадзе, так і на сяле.06KTQbqe520

VIVA BRASLAV

Узгадваючы летнія падзеі, немагчыма абысці і гэтае маштабнае свята. Юбілейны, пяты, фестываль стаў яшчэ больш яскравым і папулярным. Арганізатары кажуць пра 20 тысяч гасцей з усёй краіны і замежжа, якія прыехалі ў Браслаў, каб акунуцца ў ні на што не падобную атмасферу спартыўна-музычнага марафона на беразе возера.84

ТРАГЕДЫІ

молнияНа жаль, не абышлося лета без рэзанансных няшчасных выпадкаў. Канец ліпеня і жнівень адзначыліся адразу некалькімі трагічнымі смерцямі. На Дрысвятцы патануў дайвер, ад удару маланкі загінула адпачываючая на Струста жанчына, прама на пляжы воз. Дрывяты абарвалася жыццё пенсіянеркі з Расіі, пад Быстрамаўцамі матацыкліст выскачыў на сустрэчную паласу прама «ў лоб» аўтамабілю, а жыхар Друі атрымаў смяротныя апёкі, неасцярожна карыстаючыся бензінам.

 

■ Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.