Непагода на Браслаўшчыне прыбавіла клопатаў

Калейдоскоп Новости

2Па большай частцы Віцебскай вобласці на мінулым тыдні прайшлі моцныя дажджы. Напрыклад, па інфармацыі Шаркаўшчынскай аграметэастанцыі, у суседнім з Браслаўскім раёне за 48 гадзін 23-га і 24-га жніўня выпала 80 міліметраў ападкаў, што складае 125 % месячнай нормы. Такія анамальныя дажджы не толькі нашкодзілі аграрыям і прыпынілі ход уборачнай, але і прынеслі шэраг іншых непрыемнасцей.

Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у г. п. Відзы водная стыхія падтапіла жылы дом. Узровень вады падняўся да 60 см. Таму пяцёра яго жыльцоў былі часова адселены да радні там жа ў Відзах, эвакуіравана мэбля.000024_A2621FDD9D30BEC843258186002F07D0_601665

Каб аператыўна ліквідаваць падтапленне, спачатку з дапамогай тэхнікі ААТ «Агравідзы», каледжа пабудавалі дамбу, бо з плынню не спраўлялася водапрапускная труба. Затым, каб хутчэй ліквідаваць падтапленне, на дапамогу дзвюм машынам Відзаўскага пажарна-выратавальнага паста накіравалі з Браслава высокапрадукцыйную пажарна-помпавую станцыю.000024_A2621FDD9D30BEC843258186002F07D0_789919

На поўную магутнасць працавалі каналізацыйна-помпавыя станцыі і ачышчальныя збудаванні. Пастаянна былі задзейнічаны ў рабоце асенізатарскія машыны жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія змагаліся з падтапленнямі ўчасткаў грамадзян, падвалаў.300x225

1-300x225

Непагода даставіла шмат лішніх клопатаў і дарожным службам, бо месцамі паразмывала ўчасткі дарог як рэспубліканскага, так і мясцовага значэння, паваляла дрэвы. Таму ў чацвер і пятніцу работнікі ДРБУ-142 і ДЭУ-34 таксама працавалі ва ўзмоцненым рэжыме: ліквідоўвалі завалы дрэў, прачышчалі водапрапускныя трубы, спускалі вадкасць у месцах, дзе ўтварыўся яе застой, засыпалі размывіны. Увогуле ж праезд забяспечваўся на ўсіх аўтадарожных шляхах.1-30x22
90905

А як толькі хоць крыху падсохне, грэйдэры пройдуць па ўсіх накірунках дарог мясцовага значэння, запэўніў галоўны інжынер ДРБУ-142 Віктар Жалубоўскі.

0x225

■ Тэкст Казіміра ПЯТУШКІ.