5 прычын наведаць Опсу

Калейдоскоп

1Узрост аграгарадка Опса большы за 500 гадоў. Гісторыя мястэчка цікавая і ўнікальная. А вы б хацелі апынуцца там, дзе некалі, па легендзе, прыпыняўся французскі імператар Напалеон? Прапануем вашай увазе некалькі аргументаў, згодна з якімі тут неабходна пабываць.

 

 

МЕСЦА АДПАЧЫНКУ МІНІСТРА І МАРШАЛА

Дакладна вядома, што падчас ваенных дзеянняў Айчыннай вайны 1812 года ў Опсе прыпыняліся на начлег і знаходзіліся па некалькі дзён ваенны міністр Расіі Барклай дэ Толі і французскі маршал Мюрат. Просты народ прыняў маршала за імператара Напалеона, і таму ўзнікла легенда пра яго наведванне.

ВЕЛІЧНЫ КАСЦЁЛ

3

Мураваны храм — касцёл Яна Хрысціцеля — пабудаваны ў 1887 годзе з чырвонай цэглы. Да гэтага часу ў вёсцы існаваў драўляны касцёл, вядомы з 18 ст. Яго гісторыя даволі драматычная. Храм згарэў у 1886 годзе. Гэта здарылася ў час набажэнства, і разам з будынкам згарэла шмат парафіян. Аднак дзякуючы мецэнацтву графа Фелікса Броэля Плятэра, святыня існуе па сённяшні дзень, у тым ліку і як помнік архітэктуры.

МУРАВАНЫ ПАЛАЦ

7

Палацава-паркавы комплекс будаваўся як асноўная рэзідэнцыя Плятэраў на Браслаўшчыне. Ён узводзіўся ў 1903 — 1904 гг. Сёння ад былой велічы захаваліся рэшткі парка і будынак палаца, агароджа, мураваны мост на ўездзе, флігелі, піўніца, лесвіца да возера

і інш.5

4

ЗАБУДОВА

2

Калі адправіцца ў пешае падарожжа па Опсе, то знойдзецца нямала будынкаў, якія выклікаюць цікавасць. Чаго варта забудова толькі цэнтра аграгарадка, якая датуецца пачаткам ХХ стагоддзя.

АГРАГАРАДОК — КІНАЗОРКА

У 1981 г. рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм» Віталій Чацверыкоў па матывах твораў Івана Тургенева зняў фільм «Зацішша». Кінастужка часткова здымалася ў Опсе. У фільм трапілі палац Плятэраў, агароджа, лесвіца, маляўнічае возера… Таксама жыхары вёскі зняліся ў эпізодах у ролях сялян.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.