«Браслаўская звязда» вывучыла школьны асартымент на гандлёвых прылаўках райцэнтра

Главное Калейдоскоп Новости

Жнівень — гарачая пара не толькі для хлебаробаў. Літаральна праз некалькі тыдняў пачнецца новы вучэбны год, а гэта значыць, што надышоў час пакупак школьнай формы і неабходных канцтавараў. «Браслаўская звязда» вывучыла школьны асартымент на гандлёвых прылаўках райцэнтра.

8

Спіс з неабходнымі таварамі для школьніка атрымліваецца даволі вялікі. У яго ўваходзяць касцюмы, абутак, канцылярскія тавары… Праўда, як адзначаюць многія прадаўцы, браслаўчане не адкладваюць набыццё неабходнага на апошнія дзянькі, а пачынаюць купляць усё загадзя.

7

Найбольшая сума грошай неабходна на вопратку. Як адзначылі ва ўнівермагу «Брас», за адзеннем бацькі пачалі прыходзіць яшчэ з пачатку чэрвеня. Тым больш, што цэны на яго былі, як кажуць, папярэдняга прывозу. З дня на дзень тут чакаюць новы тавар, а гэта значыць, што кошт будзе вышэйшы. Пакуль жа блузкі для дзяўчынак можна набыць ад 30 рублёў, як і сарафаны. Цана касцюма на хлопчыка залежыць ад узросту. Напрыклад, штаны можна набыць ад 27 да 42 рублёў, пінжак — ад 31. Рэчы ў асноўным айчыннай вытворчасці. На гарадскім рынку сітуацыя прыкладна такая ж. Выбар касцюмаў для хлопчыкаў і дзяўчынак ёсць, аднак небагаты. Цэны розныя, у залежнасці ад вытворцы.5

Круглую суму прыйдзецца выкласці за ранец і канцтавары. З імі ў горадзе няма асаблівых праблем. У тым жа ўнівермагу можна набыць усе неабходныя рэчы: ад простага алоўка і ластыка да партфеляў. Апошнія каштуюць ад 20 да 63 рублёў у залежнасці ад якасці тканіны, наяўнасці дадатковых аддзяленняў і артапедычнай спінкі. Сярод тавараў, таксама неабходных падчас навучальнага года, тут ёсць прадметныя сшыткі і дзённікі для музычнай школы. Падрыхтаваліся да гандлю канцтаварамі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Цяпер выбар у іх гандлёвых кропках значна шырэйшы. Багаты асартымент канцтавараў нечакана знайшоўся ў магазіне «Белбланкавыд». Напрыклад, толькі ручак тут налічваецца больш за 25 відаў, простых алоўкаў — за 5, дзённікі для школы на беларускай і рускай мовах, пеналы і шмат іншых школьных рэчаў па прымальных цэнах. Напрыклад, простыя сшыткі тут можна набыць па 11 капеек. У продажы ёсць нават дзіцячыя нажніцы для ляўшы.

1Наведаўшы гандлёвыя кропкі райцэнтра, можна заўважыць, што выбар школьных тавараў ёсць, але прыдзецца патраціць пэўны час, каб набыць усё неабходнае. Вядома ж, у параўнанні з буйнымі гарадамі асартымент у нас больш сціплы, але без спадніцы ці штаноў дзіця напярэдадні школы не застанецца.3

Школьны кірмаш адбыўся ў мінулую нядзелю на гарадскім рынку. На ім бацькі разам з дзецьмі маглі набыць тавары, неабходныя да навучальнага года. Браслаўскае райпа падрыхтавала шырокі асартымент канцтавараў, ранцаў і школьнага адзення на розны ўзрост і любы густ. Яго ветлівыя супрацоўнікі дапамагалі пакупнікам вызначыцца з пакупкай, а работнікі Браслаўскага РЦК забаўлялі прысутных песнямі і гульнямі.

2

МІЖ ІНШЫМ… Па даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, кошт школьнай экіпіроўкі (уключаючы адзенне, абутак і канцтавары) для вучня пачатковых класаў складае ад Br142 да 678, старэйшых — ад Br199 да 760. Сума дастаткова вялікая, але пазбегнуць гэтых затрат ніяк нельга. Магчыма, таму мае сэнс клапаціцца пра набыццё неабходнага загадзя, каб у апошнія дзянькі не мітусіцца ў пошуках.