Аператар машыннага даення МТФ «Якавічы» Яніна Астроўская зноў у лідарах

Люди

1Другі месяц запар аператар машыннага даення МТФ «Якавічы» СВК «Маяк Браслаўскі» Яніна Астроўская ў абласным спаборніцтве па павелічэнні вытворчасці малака, праводзімага абкамам прафсаюза работнікаў АПК, займае трэцяе месца.

На днях з працоўнай перамогай жанчыну павіншавалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка і галоўны ветурач гаспадаркі Раман Паляк. Яніне Астроўскай быў уручаны дыплом і грашовая прэмія.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.