ІДЗЕ БАРАЦЬБА З БАРШЧЭЎНІКАМ

Калейдоскоп

1444735963_borschevikБарацьба з баршчэўнікам Сасноўскага знаходзіцца на пастаянным кантролі мясцовых улад. Гэтая інвазіўная расліна на Віцебшчыне займае звыш за 2 тысячы гектараў, або каля 70 % ад усёй плошчы па рэспубліцы. Найбольш засмечаная тэрыторыя Ушаччыны — 1 050 га. У нашым раёне баршчэўнік займае 150,2 гектара.

Як паведаміла галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Соф’я Александровіч, найбольш падвержаны засіллю чужаком тэрыторыі Плюскага, Далёкаўскага, Цяцеркаўскага сельсаветаў. А вось у Відзаўскай зоне яго менш.

З усёй занятай плошчы на 4 жніўня работы па вынішчэнні праведзены на 148,9 га. Пры гэтым на 1,9 гектарах баршчэўнік ліквідаваўся хімічным спосабам, на астатніх — выкошваўся.

З пачатку года юрыдычным і фізічным асобам было выдадзена 38 прадпісанняў, складзена 3 пратаколы, па якіх сума штрафаў за несвоечасовае выдаленне раслін склала 483 рублі. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *