Сёлета на Браслаўшчыне на свет ужо з’явіліся 54 хлопчыкі і 55 дзяўчынак, звязалі сябе вузамі Гіменея 35 пар

Власть и общество

Пра рэгістрацыю шлюбаў, нараджэнні, устанаўленне бацькоўства, смяротнасць лепш за ўсё ведаюць у аддзеле запісаў грамадзянскага стану Браслаўскага райвыканкама. Менавіта з гэтай структурай звязаны розныя моманты ў жыцці чалавека. А якім жа было першае паўгоддзе для браслаўчан?deti_imya-1-610x305

— За 6 месяцаў бягучага года ў раёне было зарэгістравана 109 нараджэнняў (на 17 менш, чым за такі ж перыяд 2016 года), а таксама 257 смярцей (на 8 больш). З іх па аддзеле ЗАГС — 74 нараджэн- ні (67 за 6 месяцаў мінулага года) і 139 смярцей (108). Лідзіруюць па колькасці нованароджаных Відзаўскі і Опсаўскі сельсаветы, там жа і высокая смяротнасць. Таксама праз ЗАГС скасавана 9 шлюбаў, што на 1 больш, чым у мінулым годзе, — адзначае начальнік аддзела ЗАГС Галіна Юрэнка.

Што датычыцца нараджальнасці, то ў раёне сёлета на свет з’явіліся 54 хлопчыкі і 55 дзяўчынак, былі зарэгістраваны і дзве двойні. Узрост мам і тат розны: і ў 18 становяцца бацькамі, і ў 45 гадоў. Ва ўзросце 25-30 гадоў зарэгістраваны 24 таты і 29 матуль, 30-35 — 25 тат і 28 матуль. Увогуле ж сярэдні ўзровень бацькі — 30 гадоў, а маці — 27.

Двайнымі імёнамі дзяцей не называлі, а вось даволі рэдкія сустракаліся. У хлопчыкаў гэта Марк, Леў, Дамір, Давід, Герман, Ягор, у дзяўчынак — Алісія, Кіра, Лія, Саміра, Эвеліна і Эльвіра. Аднак часцей бацькі называлі малых больш звыклымі і папулярнымі імёнамі. У дзяўчынак лідзіруюць Настассі (4), Арыны (3), Ксеніі (3) і Паліны (3), а вось у хлопчыкаў першынства трымае імя Арцём (11), крыху менш Максімаў, Глебаў, Арсеніяў і Мікалаяў.

Адным з самых шчаслівых момантаў у жыцці кожнага з’яўляецца рэгістрацыя шлюбу. За 6 месяцаў у раёне звязалі сябе вузамі Гіменея 35 пар, што на 26 менш, чым за такі ж перыяд 2016 года. З іх непасрэдна ў ЗАГСе — 31.just-married

Змяніўся і ўзрост жадаючых стварыць сям’ю. Так, сярэдні ўзрост мужчыны — 31 год, а жанчыны — 27. Ва ўзросце да 18 гадоў нявест не было, тых, каму споўнілася 18 — 1 нявеста. Даволі часта сустракаюцца шлюбы з замежнымі грамадзянамі. У гэтым годзе такія зарэгістраваны з жыхарамі Расіі, Літвы і Францыі. У гарачую летнюю пару супрацоўнікам ЗАГСа даводзіцца рэгістраваць шлюбы не толькі ў выхадныя, але і буднія дні.

Акрамя гэтага, ЗАГС выконваў яшчэ шмат іншых грамадзянскіх працэдур.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *