dbfacb70123ea70d779accc20d4ae655_XL

ПЛЮСЫ І МІНУСЫ БАНКАЎСКІХ КАРТАК

Калейдоскоп

dbfacb70123ea70d779accc20d4ae655_XLБанкаўская картка — сучасны і зручны фінан- савы інструмент, якім мы карыстаемся даволі даўно. Аднак варта ведаць не толькі яго перавагі, але і недахопы пры выкарыстанні.

АРГУМЕНТЫ «ЗА»

• БЯСПЕКА.

Мабыць, самы вялікі плюс пластыкавай карткі — магчымасць захоўваць вялікія сумы грошай, не прыцягваючы пры гэтым увагі злодзеяў памерамі свайго кашалька. Для зламыснікаў яна не ўяўляе асаблівай цікавасці, бо нават пры яе крадзяжы, не ведаючы пін-кода, зняць грошы будзе няпроста. Ды і адказны ўладальнік карты адразу ж патэлефануе ў банк для правядзення аперацыі блакавання рахунку.

• КАМФОРТ.

Бясспрэчна, маленькая банкаўская картка значна больш практычная ў выкарыстанні, чым нават самае вялікае і дарагое партманэ або кашалёк. Любая сума ў рамках фінансаў, якія ёсць на рахунку, заўсёды пад рукой у трымальніка карткі. Яе (картку) можна захоў- ваць у любым даступным месцы.

• УНІВЕРСАЛЬНАСЦЬ І КАНТРОЛЬ.

Пры здзяйсненні пакупак і аплаце паслуг трымальнікам карт не патрэбна пэўная сума наяўнымі. Неабходныя фінансавыя сродкі элементарна спішуцца з персанальнай пластыкавай карты. А ў выпадку наяўнасці «авердрафту» магчымы кароткатэрміновы крэдыт на адсутную суму. Да таго ж безнаяўны разлік — дадатковая магчымасць пазбегнуць памылак касіра або ўласнай няўважлівасці, а поўны кантроль усяго ланцужка праведзеных плацяжоў дазваляе ажыццяўляць дакладны ўлік руху фінансавых сродкаў.

• НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ АД БАНКАМАТАЎ

 Наяўнасць карткі дазваляе рабіць самыя розныя пакупкі і пры гэтым пазбаўляе сваіх уладальнікаў ад праблем, якія ўзнікаюць пры зняцці наяўных сродкаў. А пры інтэрнэт-пакупках картка ўвогуле незаменная.

• БЕЗ ЧАРГІ.

Маючы пластыкавую картку, не трэба доўга чакаць у чэргах з мэтай аплаты, напрыклад, камунальных паслуг.

• ЗРУЧНА ЗА МЯЖОЙ.

Калі ваша картка належыць адной з міжнародных сістэм, то вы без праблем зможаце зняць грошы ці аплаціць пакупку за мяжой. Карысны факт — адсутнасць неабходнасці дэклараваць фінансавыя сродкі пры перасячэнні мяжы.

АРГУМЕНТЫ «СУПРАЦЬ»

• Ашуканцы і зламыснікі таксама крочаць у нагу з часам. Некаторыя карткі лёгка падрабляюцца, пін-код адгадваецца мноствам спосабаў. А грошы, знятыя з вашага рахунку злодзеямі, адразу можна і не заўважыць.

• У дробных населеных пунктах могуць узнікаць праблемы са здыманнем грошай праз банкамат, паколькі не ўсюды устаноўлены гэтыя ўстройствы.

• Пажылыя людзі часта не ўмеюць карыстацца такімі карткамі, бо прывыклі насіць з сабой наяўныя грошы, а больш буйныя сумы захоўваюць дома.

• Наяўнымі можна расплаціцца паўсюдна, тады як «пластыкам» пакуль не. Як бачна, спіс плюсаў ад выкарыстання банкаўскага «пластыку» пераважае яго недахопы.

Тым не менш, карыстацца карткай ці не, кожны вырашае для сябе сам.

■ Падрыхтаваў Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.