АДБЫЛАСЯ ПРЭМ’ЕРА мастацкай стужкі відзаўскаўскага рэжысёра

Калейдоскоп Люди

1088428У мінулыя выхадныя ў Відзаўскім доме культуры адбылася дэманстрацыя мастацкай стужкі «Ты мне хто?».

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам фільма стаў выкладчык мясцовага каледжа Леанід Дзікцяроў. Гэты апантаны краязнаўца ўжо даўно вывучае гісторыю родных ваколіц, адкрывае яе новыя таямніцы і беражліва захоўвае для нашчадкаў. Шмат дакументальных фільмаў зняў Леанід Усцінавіч пра свой пасёлак і яго людзей. А вось нядаўна ён замахнуўся на поўнаметражнае кіно. І трэба сказаць, што яму разам са сваімі аднадумцамі гэта ўдалося.

Аўтар сцэнарыя — драматург з Докшыц Фёдар Палачанін, літаратурная творчасць якога накіравана супраць зла і несправядлівасці, крыўды і здрады, фанабэрыстасці і маральнай разбэшчанасці.

Цэнтральнае месца ў фільме адводзіцца так званаму ў асяроддзі моладзі грамадзянскаму шлюбу і яго магчымым наступствам. Гэтая стужка пра шчырае каханне, здраду, няпраўду, выпрабаванні, расплату і прабачэнне.

Галоўныя ролі сыгралі навучэнцы Відзаўскага каледжа Ганна Брэслаўская, Яўген Крукоўскі, Арцём Савельеў і Яна Вірбал.

На працягу гадзіны відзаўчане з заміраннем сэрца сачылі за падзеямі ў лёсе персанажаў. Фільм атрымаўся музычным. Песні да яго напісала Вольга Беразень з в. Нурвянцы, а музычнае афармленне тэкстаў зрабіў Леанід Лаўрыновіч, супрацоўнік Ахрэмаўскага цэнтра нацыянальнай культуры. Выканаўцамі песень былі Вольга Беразень, Віктар Гайдукоў і Аліна Насыр.

Пасля прагляду відэафільма адбылася шчырая размова кіназдымачнай групы з гледачамі.

■ Алена ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *