У Браславе плануецца будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома

Спрашивайте-отвечаем

stroitelstvo_img_1989Раскажыце, калі ласка, ці будуць у Браславе яшчэ будаваць шматпавярховыя дамы? Калі будуць, то дзе і калі?

ДЗМІТРЫЙ, г. Браслаў.

Як паведаміла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Браслаўскага райвыканкама Дзіяна Шаркель, у межах горада пакуль плануецца будаўніцтва аднаго шматкватэрнага жылога дома — па вуліцы Кастрычніка. Шматпавярхоўка павінна з’явіцца ў раёне новай забудовы, на пустэчы паміж ужо існуючымі дамамі № 35 і № 43. Новы дом будуць узводзіць па прынцыпе долевага будаўніцтва. Цяпер ідуць працэдуры выбару падраднай арганізацыі і непасрэдна праекта. Фарміруецца калектыў забудоўшчыкаў. ■