25 педагогаў атрымалі пасведчанні матросаў-выратавальнікаў

Калейдоскоп

1У час летніх канікулаў пры большасці школ раёна працуюць лагеры адпачынку, дзе настаўнікі ўзялі на сябе ролю выхавальнікаў. Лета пакуль цеплынёй не радуе, тым не менш раскладам адпачынку прадугледжваецца і купанне ў адкрытых вадаёмах. А каб у час водных працэдур не здарылася бяды, кожны з адказных за купанне выхавальнікаў павінен прайсці курс навучання і атрымаць пасведчанне матроса-выратавальніка.

Гэтым летам адразу 25 педагогаў наведалі курсы, якія наладзіла раённая арганізацыя Асвод і спецыялісты выратавальнай станцыі. Усе яны паспяхова здалі экзамены па тэорыі і практыцы.

У мінулую сераду нованавучаных выратавальнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Абаровіч, які пажадаў усім, каб не давялося прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а начальнік раённай арганізацыі Асвод Віктар Мархель уручыў ім адпаведныя пасведчанні матросаў-выратавальнікаў.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *