У пункце пропуску «Урбаны» ў аўтамабілі «Рэно» пагранічнікі знайшлі боепрыпасы

Государственная пограничная политика Происшествия

images (11)У мінулым месяцы ў пункце пропуску «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы ў легкавым аўтамабілі «Рэно» полацкія пагранічнікі знайшлі боепрыпасы.

Пры аглядзе машыны, якая рухалася на ўезд у Рэспубліку Беларусь, былі выяўлены рэчы і прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, некаторыя з якіх па вонкавым выглядзе падобныя на вінтовачныя патроны калібру 7,62 міліметра. Кіраваў транспартным сродкам грамадзянін Латвійскай Рэспублікі. Выяўленыя рэчы і аўтамабіль канфіскаваныя.

У дачыненні да вадзіцеля пачата дасудовая вытворчасць у парадку Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 333 часткай 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, што, згодна з гэтым артыкулам, незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, яе складовых частак або кампанентаў, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яе дастаўкі, матэрыялаў або абсталявання, якія могуць быць выкарыстаны пры стварэнні зброі масавага паражэння, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, караецца пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Тыя ж дзеянні, здзейсненыя групай асоб па папярэдняй змове, альбо паўторна, ці асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 228 (кантрабанда) і 328 частка 1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, ці здзейсненае з прымяненнем гвалту да асобы, што праводзіць мытны або пагранічны кантроль, караецца пазбаўленнем волі ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

■ Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранічнага атрада.