Мерапрыемства для дзяцей і дарослых ля ЦДіМ

Акции, конкурсы, выступления Калейдоскоп

3Мерапрыемства для дзяцей і дарослых пад такой назвай прайшло ў Браславе ў мінулую пятніцу. Яно прысвячалася Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Трэба сказаць, што, нягледзячы на сур’ёзнасць тэмы, свята прайшло цікава, весела і дынамічна.4

Ля будынка цэнтра дзяцей і моладзі ў гэты дзень сабралася шмат жадаючых не сумаваць летнім вечарам, правесці яго займальна і ў добрай кампаніі.1

Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце на свежым паветры, разам з дарослымі праходзілі майстар-класы па розных відах рукадзелля, танцавалі старадаўнія танцы, малявалі і гулялі. На пляцоўках РАНС і газавай службы малыя дэманстравалі свае веды па бяспецы, а таксама даведаліся шмат новага ад работнікаў гэтых сфер дзейнасці пра правілы паводзін у небяспечных сітуацыях.

2

Стомленыя, але задаволеныя дзеці і дарослыя каштавалі юшку, звараную ў паходных умовах, і ласаваліся вітамінным чаем з самавара з варэннем і сушкамі.

7

У рамках свята стартаваў фотаконкурс «Міс пажарная бяспека», арганізаваны сумесна РАНС і рэдакцыяй газеты «Браслаўская звязда». Фотаздымкі з яго будуць публікавацца ў нашай газеце, пачынаючы з гэтага нумара.6

5 8

■ Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.