Купалле ў Браславе

Новости

Летняя ноч, палявыя кветкі, яркія стужкі, меладычныя песні, вялікае вогнішча, ні з чым не параўнальнае хараство і казачная таямнічасць. Купалле, мабыць, самае містычнае і загадкавае свята, што дайшло да цяперашніх часін ад нашых продкаў.

Яно ўвасабляе ў сабе пачуцці і вераванні людзей, што існавалі на самым ранку зараджэння чалавечай цывілізацыі. Тым не менш і цяпер, у дваццаць першым стагоддзі, людзей працягвае хваляваць і здзіўляць многае з таго, чаму верылі і пакланяліся нашы далёкія продкі.