2

У Браслаўскага райпа цяпер ёсць музей

Калейдоскоп

2Далёка не кожная буйная арганізацыя ці прадпрыемства могуць пахваліцца тым, што ў іх ёсць музей. Вось і ў Браслаўскім райпа даўно марылі стварыць куток, у якім бы адлюстроўвалася шматгадовая гісторыя таварыства. Нядаўна мара споўнілася і музей запрацаваў.

Многія рэчы сюды перадала выконваючы абавязкі старшыні праўлення райпа Людміла Бабенка. Менавіта ў яе і зарадзілася ідэя стварэння месца, дзе была б сабрана гісторыя гандлю, куды кожны работнік можа прыйсці і паглядзець, чым жыве яго арганізацыя. Невыпадкова, што адкрыўся музей сёлета, калі Белкаапсаюз адзначае сваё 100-годдзе.

На шматлікіх паліцах можна ўбачыць розныя рэчы, і ўсе яны адносяцца да сістэмы гандлю і райпа. Тут мноства грамат і былых гадоў, і зусім нядаўніх, падзячных пісьмаў за ўдзел калектыву ў розных раённых і абласных мерапрыемствах, кубкі пераможцаў, бо райпа актыўна ўдзельнічае ў спартыўным і культурным жыцці Браслаўшчыны. Рухаючыся ўздоўж экспазіцыі, можна пазнаёміцца з кіраўніцтвам арганізацыі, пачынаючы з 1939 года. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны не толькі ў музеі, але і ў гісторыю раёна. Асобнае месца займаюць фотаздымкі даўніх часоў, на якіх калектывы райпа 40-х, 50-х, 60-х і іншых гадоў, членскія білеты, купоны, дакументы. Побач — неабходныя прадаўцам рэчы былых часоў. Напрыклад, лічыльная машына — прататып сучаснага калькулятара. Асобнае месца зай- мае ганаровы знак «100 гадоў Белкаапсаюзу», які райпа атрымала нядаўна. Аднак самай цікавай экс- пазіцыяй можна назваць калекцыю грошай розных часоў. Мяняліся гады, прадаўцы працавалі з рознымі банкнотамі і манетамі, і многія з іх ёсць у калекцыі музея райпа. Тут і грошы часоў Пятра I і Кацярыны II, 19 стагоддзя, савецкіх часоў і тыя, што выкарыстоўваліся ўжо ў суверэннай Беларусі. А самым каштоўным экспанатам лічыцца манета 17 стагоддзя.

На шматлікіх паліцах перададзена далёка не ўся гісторыя гэтай буйной арганізацыі, але асноўныя вехі яе развіцця прасачыць можна. У асноўным экспанаты ўжо сабраныя і выстаўленыя, экспазіцыя будзе папаўняцца і надалей.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.