Браслаўчане на «Славянскім базары»

Выставки

У дні правядзення міжнароднага фестывалю «Славянскі базар» на вуліцах Віцебска асабліва шматлюдна, бо арганізатары, акрамя канцэртаў на галоўнай сцэне, праводзяць шмат цікавых мерапрыемстваў. Каторы год запар удзел у іх прымаюць і браслаўчане.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ РАЁНА

8efMddi3ivQДобрай традыцыяй стала на «Славянскім базары» правядзенне прэзентацый раёнаў Віцебскай вобласці. Гэта ўнікальная магчымаць для гасцей свята ўбачыць адметнасці таго ці іншага рэгіёну. Сёлета асноўнай тэматыкай прэзентацый раённых падвор’яў сталі мясцовыя брэнды.

Браслаўчане знаёмілі ўсіх жадаючых з міжнародным святам традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», яго гісторыяй і традыцыямі. Пляцоўка, дзе размясцілася браслаўскае падвор’е, была ўмоўна падзелена на некалькі частак — адпаведна тэматыкам свята. Кожная з іх была ярка і маляўніча аформлена. Напрыклад, наведвальнікі даведаліся пра свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», wrG29Gg8wV0пазнаёміліся з прамысловасцю Браслаўшчыны і прадэгуставалі прадукцыю нашых прадпрыемстваў. Акрамя гэтага, гасцей падвор’я сустракаў песнямі народны ансамбль беларускай песні «Сябрына» Ахрэмаўскага ЦНК, забаўлялі, запрашалі пагуляць і патанцаваць, прыняць удзел у конкурсах работнікі Браслаўскага РЦК, праводзілі майстар-класы па традыцыйных рамёствах прадстаўнікі раённага аб’яднання музеяў, частавалі вэнджанай па старадаўніх рацэптах рыбай удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў «Богінскія весялухі» і «Иказненский родник».

Дэлегацыя Браслаўскага раёна абараняла мясцовы брэнд і ў творчай форме: работнікі культуры паказвалі тэатралізаваную легенду пра «Браслаўскія зарніцы». Праз вершы, танцы і песні яны расказалі гледачам, як нараджаўся і развіваўся фестываль.

ВЫСТАЎКА МАЙСТРОЎ

NEjRXoClk0MУ рамках «Славянскага базару» штогод праходзіць выстаўка «Горад майстроў». На ёй можна пазнаёміц- ца з вырабамі, выкананымі ў розных тэхніках. Сюды з’язджаюцца майстры не толькі з усёй Беларусі, але і замежжа. Народны клуб майстроў і мастакоў «Ля возера» штогод прымае ўдзел у выстаўцы. Сёлета ў Віцебску выстаўляліся работы Марыны Дворскай, Наталлі і Міхаіла Парахневічаў, Алены Пятровай, Валерыя Давыдава, Уладзіміра і Сяргея Лук’янцаў. Іх прыгожыя аўтарскія работы выклікалі ў наведвальнікаў выстаўкі толькі самыя станоўчыя ўражанні.

МОДНЫ ПЕРФОРМАНС

Для аматараў моды і аўтарскай вопраткі на «Славянскім базары» правялі святаонкурс тэатраў моды LdrftFZgFm0«Модны дывертысмент». «Засвяціліся» на ім і браслаўчане. На афіцыйным адкрыцці мерапрыемства перад удзельнікамі і гледачамі з перформансам выступіў народны тэатр мініяцюр Браслаўскага РЦК «Покер». Яго ўдзельнікі прадставілі гледачам свой новы жанр — залатыя жывыя фігуры, чым нямала здзівілі прысутных. Артыстаў сустракалі бурнымі апладысментамі.

СПАРТЫЎНЫ АКЦЭНТ

Па ініцыятыве Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі другі год запар на плошчы Перамогі быў арганізаваны «Славянскі забег». Дыстанцыю кожны ўдзельнік выбіраў сабе самастойна. Браслаўшчыну прадстаўлялі навучэнцы дзіцячай юнацка-спартыўнай школы. Юныя спартсмены ва ўзросце да 10 год, якіх было 15 чалавек, прабеглі 200 метраў. Усе яны атрымалі мноства эмоцый ад удзелу ў такім масавым спартыўным мерапрыемстве.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота прадастаўлена Браслаўскім РЦК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *