Выдатніца і актывістка Ева Бэйнар

Люди

1Выдатніца і актывістка Ева Бэйнар, вучаніца ўжо 4 класа Опсаўскага ДССШ, заўсёды знаходзіцца ў цэнтры школьных спраў. Штогод дзяўчынка паспяхова ўдзельнічае і ў раённых мерапрыемствах. Так, летась яна стала пераможніцай творчага конкурсу «Прывітанне, свет!». За сваю неабыякавую жыццёвую пазіцыю знаходзілася на абласной Дошцы гонару БРПА. Акрамя гэтага, Ева добра спявае, прыгожа малюе і мае шэраг іншых мастацкіх захапленняў.

■ Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.