Свята «Карусель дзяцінства» ў рамках фестывалю «Браслаўскія зарніцы»

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Калейдоскоп

1Міжнароднае свята традыцыйнай культуры праходзіла сёлета на шматлікіх пляцоўках Браслава, і гасцям фестывалю сумаваць не даводзілася: кожны мог знайсці сабе відовішча па душы. Адной з яркіх і запамінальных падзей стала канцэртная праграма «Карусель дзяцінства», якая адбылася ў нядзелю ў Леснічоўцы. Яна сабрала лепшыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў, цэнтра дзяцей і моладзі і школ раёна, а сумесная праца юных артыстаў і іх педагогаў падарыла прысутным радасць творчасці.

5 3

 

 

 

 

 

 

Тое, што на Браслаўшчыне жывуць таленавітыя людзі, можна было ўпэўніцца яшчэ на падыходзе да пляцоўкі: перад сцэнай была аформлена выстава малюнкаў жыхароў нашага раёна, прысвечаных «Браслаўскім зарніцам». Дзеці і дарослыя па-майстэрску адлюстравалі маляўнічыя пейзажы, мясцовыя славутасці і найбольш яркія моманты міжнароднага свята традыцыйнай культуры. А далей шматлікіх гледачоў, сярод якіх вылучаліся «групы падтрымкі» — мамы і таты, бабулі і дзядулі юных артыстаў, запрасілі ў дзівосную, вясёлую і бесклапотную краіну дзіцячай творчасці.

2

Сапраўдны вясёлкавы карагод яркіх, запамінальных вакальных і харэаграфічных нумароў разгарнуўся на канцэртнай пляцоўцы. Цёпла і сардэчна прымалі прысутныя песні і танцы, што здзіўлялі дасканаласцю, артыстызмам, шчырай непасрэднасцю, а да рухавых і бадзёрых флэшмобаў далучаліся нават самыя маленькія гледачы. 8На працягу ўсёй праграмы вясёлыя клоўны прапаноўвалі дзецям цікавыя конкурсы, якія збіралі мноства ўдзельнікаў. Далучыліся да іх і супрацоўнікі МНС: у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» напярэдадні канікулаў яны ў гульнявой форме нагадалі асноўныя правілы бяспекі, а таксама запрасілі татаў паспрабаваць сябе ў ролі выратавальнікаў.9

У рамках канцэртнай праграмы адбылося таксама ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу малюнкаў, прысвечанага 50-годдзю фестывалю «Браслаўскія зарніцы». Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Мацук падзякавала яго ўдзельнікам за майстэрства, шчырасць выканання і ўручыла дыпломы аўтарам лепшых работ.8

 

У намінацыі «Свецяць на радасць людзям “Браслаўскія зарніцы”» імі сталі Анастасія Угарэнка са Слабодкі — 1-е месца, Валерый Садоўскі са Слабодкаўскага ДССШ — 2-е, Ева Бейнар з Опсаўскага ДССШ — 3-е, а ў намінацыі «Прысвячаю любаму Браславу» перамог настаўнік працы СШ № 2 Аляксандр Сіпко, 2-е месца дасталася Вераніцы Пяткевіч з Відзаўскай СШ, 3-е — Ангеліне Лаўрыновіч з Ахрэмаўскага ДССШ.6

 

Завяршылася забаўляльная канцэртная праграма «Карусель дзяцінства» незвычайным відовішчам — феерычным «салютам» з пены, які арганізавалі пажарныя-выратавальнікі, чым дабавілі гледачам яркіх эмоцый і ўражанняў. 7

10