Пасля мадэрнізацыі свае дзверы адчыніла абноўленае кафэ «Сузор’е».

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Главное Калейдоскоп Новости

6У рамках свята «Браслаўскія зарніцы» пасля некалькіх месяцаў мадэрнізацыі свае дзверы гасцінна адчыніла поўнасцю абноўленае кафэ «Сузор’е».

Першымі наведвальнікамі, якія ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі сімвалічную стужку, сталі ганаровыя госці фестывалю: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, старшыня Браслаўскага райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, а таксама члены замежных дэлегацый. Трэба адзначыць, што прыгожы вынік мадэрнізацыі памяшканняў кафэ прыемна здзіўляе і ўражвае.

Калі зала «Архідэя», якую адрамантавалі ў мінулым годзе, прываблівае таямнічасцю і ўтульнасцю, то «Алівіі» нададзены светлы ўрачысты выгляд: стыльная барная стойка, глянцавая двухузроўневая столь з падсветкай, роспіс на сцяне, новая мэбля, сучасная музычная сістэма, 1плазменны тэлевізар, адпаведны дэкор. На балконе ўстаноўлены навес, стаіць прыгожая мэбля, што дае магчымасць за кубачкам духмянай кавы палюбавацца цудоўным пейзажам. Асноўныя работы выканалі работнікі будаўніча-тэхнічнага аддзела райпа, рамонт унутраных сцен памяшкання — супрацоўнікі КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік». Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ў цэнтры горада ёсць некалькі прыгожых і годных харчовых аб’ектаў, дзе можна смачна паесці і прыемна адпачыць.2

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.