4

«Юныя сябры пагранічнікаў»

Акции, конкурсы, выступления

4У многіх установах адукацыі дзейнічаюць гурткі «Юныя сябры пагранічнікаў», дзе ваеннаслужачыя Полацкага пагранічнага атрада ладзяць для школьнікаў тэматычныя сустрэчы, летнія лагеры, экскурсіі ў падраздзяленні мяжы, вучаць іх таму, што ўмеюць самі, і рыхтуюць сабе годную змену. Невыпадкова, што юнакоў і дзяўчат, зацікаўленых дзейнасцю пагранічнікаў, з кожным годам усё больш.

Праверыць атрыманыя веды і практычныя навыкі школьнікі маюць магчымасць падчас аглядуонкурсу на лепшы атрад «Юных сяброў пагранічнікаў». Сёлета ён трэці раз сабраў апантаных пагранічнай службай юнакоў і дзяўчат. Месца правядзення засталося нязменным — на пагранічнай заставе «Плюсы» на гэты раз сабраліся каманды 6 школ: Відзаўскай, Дрысвяцкай, Урбанскай, Опсаўскай, Плюскай і Друйскай.3

Рыхтуюць удзельнікаў куратары з ліку пагранічнікаў. Некаторыя з іх спецыяльна прыехалі са сваімі камандамі, каб падтрымаць і даць апошнія парады. Увогуле ж да конкурсу школьнікі сур’ёзна падрыхтаваліся і тэарэтычна, і практычна. Яны апрануліся ў адметную форму, з шэўронамі і эмблемамі, прыдумалі назву сваёй камандзе, не хваляваліся і заданні выконвалі ўпэўнена, як сапраўдныя ваенна- служачыя.1

А выпрабаванняў трэба было прайсці нямала. Першым з іх стаў конкурс строю і песні. Юнакі і дзяўчаты маршыравалі, выконвалі загады камандзіра атрада, спявалі песні на пагранічную тэматыку. І тут жа адпраўляліся на наступны этап — ваенізаваную эстафету. Тут трэба было як мага хутчэй прайсці не самую лёгкую дыстанцыю: разабраць аўтамат, трапіць з пнеўматычнай вінтоўкі ў паветраны шарык, аснасціць магазін патронамі, прабегчы ў процівагазе і перанесці параненага. Выніковы час залежаў ад таго, як зладжана школьнікі спрацуюць кожны на сваім этапе. Канкурсанты імгненна разбіралі зброю, з першага разу траплялі ў цэль, і нават самі пагранічнікі адзначалі, што падрыхтоўка дзяцей на высокім узроўні. Больш за ўсё здзіўляла тое, як дзяўчаты спрытна спраўляліся з аўтаматам, хутка і трапна стралялі.

Цікава было паназіраць і за іншымі іспытамі: дзеці на месцы выпускалі баявы лісток, у якім расказвалі пра падзеі агляду-конкурсу. І пакуль адны малявалі, другія адказвалі на пытанні віктарыны на веданне гісторыі станаўлення і развіцця пагранічных войскаў, органаў пагранічнай службы ці вырашалі заданні па следапыцтве.2

Конкурс праходзіў у атмасферы добрага настрою і сяброўства, і нават цёмныя хмары і дождж, якія часам запаланялі неба, не сапсавалі яе. Пакуль журы лічыла балы і вызначала лепшых, дзеці частаваліся сапраўднай салдацкай кашай і духмяным чаем, прыгатаванымі на палявой кухні. Нарэшце наступіў момант узнагароджання. Сёлета лідары змяніліся. Трэцімі сталі відзаўчане, дарэчы, пераможцы мінулага года, другое месца ў каманды Дрысвяцкай школы, а вось лепшымі юнымі сябрамі пагранічнікаў прызналі ўдзельнікаў з Опсаўскай школы. Менавіта ім і дастаўся галоўны прыз — пераходны кубак, дыплом і званне пераможцы.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.