1

Фінансава-гаспадарчае становішча ПМК палепшылася

Экономика и финансы
1
Адна з лепшых брыгад ПМК-42 пад кіраўніцтвам брыгадзіра Івана Пабяржына задзейнічана на аддзелачных работах фасада гімназіі.

Пры назначэнні на пасаду дырэктара перасоўнай механізаванай калоны Павел Дзямковіч абяцаў палепшыць фінансава-гаспадарчае становішча будаўнічай арганізацыі і слова сваё стрымаў.

У маі 2015 года, калі П. Дзямковіч узначаліў ПМК-42, прадпрыемства мела агульных даўгоў на суму 250 тысяч дэнамінаваных рублёў. Сёлета ж дэбіторская запазычанасць арганізацый перад ПМК перасягнула 400 тысяч, самі ж будаўнікі не з’яўляюцца даўжнікамі, калі не ўлічваць бягучую крэдыторку, не маюць запазычанасці і па падатках. Механізаваная калона выйшла таксама на апераджэнне прадукцыйнасці працы над заработнай платай. Летась гэты паказчык яшчэ кульгаў.

Безумоўна, каб трывала стаяць на нагах, трэба выконваць неабходны аб’ём падрадных работ. І, трэба сказаць, будаўнікі знаходзяць, да чаго прыкласці рукі. Так, штодзённа 20 — 25 чалавек задзейнічаны на ўзвядзенні бальніцы ў Мёрах, дзе толькі за сакавік — май выканалі падрадных работ на 300 тысяч рублёў. Цяпер у суседнім раёне яны ў асноўным рыхтуюць пад здачу харчблок. Увогуле ж, калі ўлічыць, што тэрмін здачы ў эксплуатацыю новай установы аховы здароўя вызначаны на 8 мая 2018 года, то работы Браслаўскай ПМК-42 хопіць там яшчэ і ў першым паўгоддзі наступнага года. Да таго ж разлікі па працэнтоўках рэгулярныя, бо асігнаванні на будаўніцтва раённай бальніцы паступаюць з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў стабільна.

Таксама ў Мёрах Браслаўская ПМК выйграла тэндар на пракладку інжынерных сетак да будуемага жылога шматкватэрнага дома з аб’ёмам падрадных работ 400 тыс. руб.

Сярод іншых найбольш значных аб’ектаў, дзе сёння шчыруюць работнікі механізаванай калоны, яе дырэктар называе рамонт даху з уцяпленнем і танцавальнай залы Раённага цэнтра культуры, фасада гімназіі.

Каля 20 чалавек штодзённа займаюцца больш дробнымі рамонтамі ў арганізацыях раёна, у тым ліку і ў сельгаспрадпрыемствах.

Устойлівае на цяперашні час фінансава-гаспадарчае становішча ПМК-42 паспрыяла таму, што ў механізаваную калону пацягнуліся работнікі будаўнічых спецыяльнасцей.

— Хоць цякучасць кадраў мае месца, — кажа Павел Дзямковіч, — але яна звычайная. Цяпер у прыярытэце якасць выконваемых работ, а ў нас з’явілася магчымасць выбару спрактыкаваных спецыялістаў. Таму прымаем на работу з выпрабавальным тэрмінам, а ўжо потым заключаем ці не з работнікам кантракт.

■ Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.