senokos

Сям’я Сачыўкаў выступіла на міжнародным чэмпіянаце «Жылінскія сенакосы»

Калейдоскоп Люди


senokosУ мінулыя выхадныя на хутары Жылінскія Пастаўскага раёна шосты раз адбыўся міжнародны чэмпіянат «Жылінскія сенакосы». Гонар Браслаўшчыны ў спаборніцтвах па касьбе абараняла сям’я Сачыўкаў.

Дарэчы, штогод на Пастаўшчыну прыязджаюць беларускія спартсмены і госці з іншых краін. Сёлета ў майстэрстве касьбы свае сілы спрабавалі нават кітайцы. А ўвогуле чэмпіянат сабраў каля 30 чалавек: мужчыны і жанчыны спаборнічалі ў традыцыйнай касьбе і хуткаснай.

Першая дысцыпліна распачала- ся ў 6 гадзін раніцы. Удзельнікі павін- ны былі паказаць лепшы вынік у 5-гадзінным «марафоне» з касой. Та- кое выпрабаванне вытрымалі не ўсе. А перамог шаркаўчанін Аляксандр Андзілеўка: ён пабіў рэкорд і за 5 гадзін выкасіў 45 сотак — гэта амаль палова футбольнага поля. Сярод жанчын лепшы вынік — 20 сотак — паказала таксама прадстаўніца Шаркаўшчынскага раёна Валянціна Градзюшка.
senokos1У хуткаснай касьбе ўдзельнікам трэба было чыста выкасіць 200 метраў за мінімальны час. Гэты этап спаборніцтваў праходзіў з асаблівым запалам. Самымі актыўнымі тут былі моладзь і нават дзеці: на хуткасць касілі навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і выхаванцы Наваполацкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Па словах арганізатара чэмпіянату Пятра Караля, быў час, калі спартсмены выкарыстоўвалі касьбу як элемент падрыхтоўкі. «Сёння мы спрабуем адрадзіць гэтую традыцыю. Касьба, асабліва класічная, якая праходзіць на працягу 5 гадзін і больш, выдатна развівае цягавітасць спартсмена. Гэта практыкаванне для ўсіх груп мышц. Што немалаважна, трэніроўкі праходзяць на прыродзе. Дзякуючы гэтаму адчуваеш яднанне з роднай зямлёй. Хочацца, каб спаборніцтвы па касьбе сталі абавязковай праграмай не толькі для нашых спартсменаў, але і для турыстаў. А мы будзем рабіць чэмпіянат больш цікавым для гледачоў і саміх удзельнікаў», — паабяцаў Пётр Кароль.

Браслаўчане — сямейная пара Сяргей і Святлана Сачыўкі — хоць і не аказаліся сярод лідараў, аднак паказалі, што і ў нас касу трымаць умеюць. «У мяне з мужам вельмі пазітыўныя эмоцыі ад спаборніцтваў, — кажа Святлана. — Я, напрыклад, касу ў рукі бяру не ўпершыню і не шкадую, бо гэта той жа спорт, толькі на прыродзе. Заўсёды стараюся падтрымліваць сябе ў форме, займаюся танцамі. Муж таксама паважае спорт. Аднак часам спартыўную залу карысна чым-небудзь замяніць. Касьба — выдатная альтэрнатыва. Тым больш што ў Жылінскіх маляўнічая прырода, раздолле».

■ Вера БУЛАНАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.