Свята творчасці і сяброўства

"Браслаўскім зарніцам -- 50"

ПЕСНЯ ЗБЛІЖАЕ КРАІНЫ

17Падчас юбілейных «Браслаўскіх зарніц» святочныя мерапрыемствы адбываліся на розных пляцоўках. На цэнтральнай плошчы гасцей і ўдзельнікаў свята віталі тэатралізаваным прадстаўленнем «Сем краін, сем колераў сяброўства».

Гасціннасць, шчырасць і адкрытасць — вось што выдзяляе міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы». На працягу 50 гадоў яно збірае разам калектывы самадзейных і прафесійных артыстаў, народных майстроў і мастакоў і, як цёплае сонейка, прываблівае да сябе творчых людзей з розных краін. Нездарма сімвалам свята з’яўляецца прыгожая кветка, якая распускаецца раз у год.18

Сёлета чароўную кветку «Браслаўскіх зарніц» пашчасціла здабыць калектывам з сямі краін — Арменіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Эстоніі і Беларусі. На цэнтральнай плошчы Браслава адна за другой «адкрывалі» яны свае пялёсткі. У цэнтры кожнай — прыгажуні-дзяўчыны ў арыгінальных уборах, якія сімвалізавалі сабой 7 краін-удзельніц. А над імі развяваліся сцягі Рэспублікі Беларусь і Браслава.

Па традыцыі на плошчы вітаў усіх удзельнікаў свята песняй «Браслаўскі край» зводны хор Браслаўскага раёна сумесна з дзіцячымі харавымі калектывамі Віцебскай вобласці і замежнымі творчымі калектывамі.20

Пасля прадстаўлення на плошчы ўрачыстая калона гасцей свята, творчых калектываў, прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна на чале з кіраўніцтвам вобласці і раёна, прадстаўнікамі замежных дэлегацый пад музыку накіравалася ў Леснічоўку.

ТВОРЧАСЦЬ НЕ МАЕ МЕЖАЎ

Урачыстае адкрыццё міжнароднага свята традыцыйнай культуры адбылося на сцэнічнай пляцоўцы ў Леснічоўцы, дзе 50 гадоў таму назад упершыню прайшлі «Браслаўскія зарніцы».

27

Святочнае мерапрыемства адкрыў сваім выступленнем зводны хор Віцебскай вобласці. Затым вядучыя запрасілі да мікрафонаў намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко, старшынь Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва, абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева і Браслаўскага райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага. Вітаючы прысутных, яны падкрэслівалі, што «Браслаўскія зарніцы» — свята ўнікальнае і адметнае. У прыватнасці, Мікалай Шарснёў падзякаваў браслаўчанам за захаванне свята, традыцый і пажадаў надалей развіваць яго. Таксама афіцыйныя асобы ўручылі шэраг узнагарод тым, хто сваёй нястомнай працай унёс вялікі ўклад у развіццё фестывалю, вызначыўся сваёй дзейнасцю ў папулярызацыі лепшых традыцый Браслаўшчыны.

Хлебам-соллю віталі браслаўчане гасцей свята. Прыгожыя караваі на ручніках атрымалі прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый, якія прыехалі са сваімі віншаваннямі на Браслаўшчыну.

Словы ўдзячнасці падчас мерапрыемства прагучалі ў адрас людзей, якія шмат гадоў займаліся арганізацыяй і правядзеннем свята. Менавіта пры іх «Браслаўскія зарніцы» раслі і набіралі сваю моц. Гэта Валянціна Вашчанка, Барыс Лысы, Альвіна Клімовіч, Альберт Бялусь, Святлана Цыўнель, Мікалай Пашынскі, Пётр Шэршань.22

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны таксама пераможцы абласной харавой асамблеі і раённага конкурсу вершаў і віктарыны, прысвечаных святу.

Пасля афіцыйнай часткі пачалася канцэртная праграма. Падчас яе прысутныя ўбачылі тэатралізаваную замалёўку пра гісторыю і тэматыку свята. Са сваімі візіткамі выступілі мясцовыя і запрошаныя творчыя калектывы. Завяршылася ўрачыстае адкрыццё свята выступленнем вакальнага ансамбля The Nierobbers.

РАДАСЦЬ СУСТРЭЧЫ СЯБРОЎ

Гала-канцэрт міжнароднага свята «Браслаўскія зарніцы» — творчая справаздача і своеасаблівае падвядзенне вынікаў двухдзённага творчага марафону.

35

У нядзелю, 28 мая, было сонечна і цёпла. Адкрываючы ўрачыстасць «Няма межаў гасціннасці нашай», старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў трапна заўважыў, што браслаўчане заслужылі такое надвор’е сваімі шчырымі і сумленнымі адносінамі да свята. Яго словы падтрымаў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко, які падкрэсліў, што міжнародны статус абавязвае трымаць высокую планку, але браслаўчане чарговы раз пацвердзілі, што «Браслаўскія зарніцы» нездарма любяць і паважаюць у рэспубліцы і за яе межамі.

У пацвярджэнне гэтых слоў былі выступленні браслаўскіх і запрошаных калектываў. Каля 30 яркіх канцэртных нумароў прадэманстравалі танцавальныя і вакальныя ансамблі. У гэтым суквецці талентаў арганічна перапляталіся беларускія, расійскія, літоўскія, латышскія, польскія і армянскія традыцыі. Своеасаблівы вынік гэтай творчай справаздачы падвёў знакаміты Нацыянальны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.

Напрыканцы гала-канцэрта ўсе ўдзельнікі былі запрошаны на сцэну. Ім уручылі ганаровыя граматы і падарункі ад гасціннай браслаўскай зямлі. А творчыя калектывы пад заключную песню гледачы віталі стоячы і бурнымі апладысментамі.

Агульным жа падарункам удзельнікам і браслаўчанам да юбілею свята стала выступленне арт-групы «Беларусы».50

Юбілейныя «Браслаўскія зарніцы» завяршыліся. Яны чарговы раз пацвердзілі, што творчасць не мае межаў, а свята з кожным разам усё больш квітнее і набірае моц.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *