1

Раённы фальклорны семінар

Акции, конкурсы, выступления Калейдоскоп

1Раённы фальклорны семінар «Ахова культурнай спадчыны і захаванне мясцовага каларыту» адбыўся ў Дрысвятах на мінулым тыдні.

На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі і работнікі ўстаноў культуры Браслаўскага раёна. Таксама ў семінары прынялі ўдзел навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Наталля Бункевіч і прадстаўнікі аб- ласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зоя Гукава і Надзея Уліновіч.

— Гэты семінар — своеасаблівая творчая сустрэча зацікаўленых у вывучэнні народнай спадчыны, — зазначыла напачатку мерапрыемства метадыст па фальклоры Браслаўскай ЦКС Вольга Букіс. — Да таго ж гэта магчымасць абмяняцца вопытам і завязаць творчыя стасункі.

Праграма семінара была цікавай. Яго арганізатары пастараліся паказаць асаблівасці і традыцыі браслаўскага ладу жыцця з розных бакоў: ад архітэктуры да мясцовай кухні.

Так, супрацоўнік Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Аляксандр Шавец правёў экскурсію па фотавыстаўцы і расказаў прысутным пра ахоўныя помнікі раёна, а майстры музея традыцыйнай культуры Элеанора Зінкевіч, Наталля Парахневіч і Ганна Ставіцкая правялі майстар-класы па некаторых традыцыйных рамёствах. Дзеля гэтага музейныя работнікі прывезлі неабходныя прылады, і кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе, напрыклад, у вырабе капелюшоў з саломкі.

Пазнавальнымі былі выступленні прадстаўнікоў клубных устаноў з Іказні, Ахрэмаўцаў, Дрысвят і Сла- бодкі. Так, напрыклад, Юлія Мядзведзь з Іказненскага СДК пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з традыцый- най выпечкай стараверскай кухні і расказала пра некаторыя нюансы прыгатавання страў. Хормайстар Ахрэмаўскага ЦНК Ванда Сіротка разам з народным ансамблем беларускай песні «Сябрына» запрасілі ўсіх на вячоркі і навучылі «пахадушкам» (танцам пад язык). Ала Валчок са Слабодкаўскага этнаграфічнага цэнтра забаўляла прысутных традыцыйнымі гульнямі, а работнікі Дрысвяцкага СДК і народны фальклорны калектыў «Вярба» паказалі інсцэніроўку па мясцовым паданні. Пры гэтым усе прысутныя не проста назіралі, але і ўдзельнічалі ў танцах, гульнях і г. д.

Таксама падчас мерапрыемства адбылася прэ- зентацыя метадычнага выдання «Легенды і паданні Дрысвят», матэрыялы для якога на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў карпатліва збірала мясцовая краязнаўца Эмілія Шавэла.

Падводзячы вынікі семінара, яго ўдзельнікі адзначылі, што яшчэ раз упэўніліся: работа па захаванні культурнай спадчыны і зборы фальклору павінна працягвацца і надалей, бо гэта наша гісторыя, якую нам неабходна ведаць і перадаваць падрастаючаму пакаленню.

■ Алена НАБЕЕВА.

 

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.