Пяць прычын наведаць Іказнь

Калейдоскоп

Іказнь месціцца на беразе аднайменнага возера. У летапісах населены пункт упершыню ўпамінаецца ў 1499 годзе. Сёння мы прапануем вам адправіцца ў гэтае мястэчка і бліжэй пазнаёміцца з ім.

СФАТАГРАФАВАЦЦА З ГОСЦЕМ СА СКАНДЫНАВІІ

3На ўездзе ў аграгарадок па правым баку дарогі (з Браслава) знаходзіцца геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння — валун «Вялікі камень». Яго даўжыня — 3,3 м, шырыня — 3, вышыня — 2. Важыць валун прыкладна 27,8 тоны. Лічыцца, што ён прынесены ледніком са Скандынавіі.

 

 

ПРАЙСЦІСЯ ПА БРУКАВАНЦЫ2

З польскіх часоў на ўскрайку Іказні захаваўся кавалак сапраўднай брукаванкі. З цягам часу яна не страціла свой знешні выгляд і значэнне і па-ранейшаму служыць мясцовым людзям.

ПАБЫВАЦЬ НА ВОСТРАВЕ У XVI — XVIII

стагоддзях на востраве ў возеры Іказнь існаваў замак. Яго пабудавалі ў 1504 годзе Сапегі. З берагам замак быў звязаны пантонным мастом, які пры небяспецы хавалі ў ваду. Сёння ад яго засталіся толькі замкавыя валы і легенды, якія расказваюць пра падзямеллі і клады.

УБАЧЫЦЬ КАСЦЁЛ У НЕАРАМАНСКІМ СТЫЛІ

1На месцы сённяшняга касцёла ў Іказні, шпілі якога відаць здалёку, было некалькі драўляных храмаў. Першы быў пабудаваны ў 1593 годзе паводле фундацыйнай граматы канцлера ВКЛ Льва Сапегі, а вось у 1906 годзе было ўзведзена капітальнае мураванае збудаванне ў неараманскім стылі. З касцёлам звязана цікавая гісторыя. Вядома, што ў ім хрысцілі Генрыха Дмахоўскага — вядомага скульптара (аўтара партрэтных медальёнаў і бюстаў Дж. Вашынгтона, Б. Франкліна, Т. Джэферсана, якія і сёння ўпрыгожваюць Капітолій у Вашынгтоне).

ДАКРАНУЦЦА ДА ПОМНІКА АРХІТЭКТУРЫ

Свята-Мікалаеўская царква ў Іказні з’яўляецца помнікам архітэк- туры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваны храм у 1905 годзе ў традыцыях маскоўскай школы архітэктуры XVII стагоддзя. Грошы на яе збудаванне былі выдзелены з дзяржаўнай казны па распараджэнні рускага імператара Мікалая ІІ.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *