Малады супрацоўнік праваахоўных органаў прысягнула на вернасць Радзіме і беларускаму народу

Калейдоскоп Люди

1Мінулы тыдзень для следчага Браслаўскага РАСК Кацярыны Шаўчанковай стаў сапраўды ўрачыстым і адказным.

Малады супрацоўнік праваахоўных органаў прысягнула на вернасць Радзіме і беларускаму народу перад сваімі старэйшымі таварышамі па службе.

— Безумоўна, — прызнаецца Кацярына, — вымаўляючы словы прысягі, адчувала вялікую адказнасць перад законам, калегамі, грамадзянамі і ў цэлым перад абранай прафесіяй.

Яшчэ ў школе дзяўчына вырашыла стаць юрыстам і мэтанакіравана рыхтавалася паступіць у адпаведную навучальную ўстанову. А падчас вучобы ў Полацкім універсітэце яна выбрала крымінальную спецыялізацыю.

З дыпломам на руках малады спецыяліст К. Шаўчанкова вярнулася на сваю малую радзіму, каб змагацца з любымі парушэннямі законнасці, ахоўваць спакой і маёмасць жыхароў Браслаўшчыны.

Стаць сапраўдным следчым можа не кожны, бо адной юрыдычнай адукацыі недастаткова. Трэба яшчэ валодаць аналітычным розумам, быць псіхалагічна ўстойлівым і непрадузятым.

Таму ўжо некалькі месяцаў Кацярына з дапамогай старэйшых калег упарта і з усёй адказнасцю спасцігае ўсе тонкасці і нюансы сваёй прафесіі. Абаяльная і адначасова цвёрдая, яна трывала стаіць на варце закону.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *