Леанід Юрэнка стаіць на варце бяспекі браслаўчан і гасцей азёрнага краю

Люди

2Больш за 30 гадоў Леанід Юрэнка стаіць на варце бяспекі браслаўчан і гасцей нашага азёрнага краю, якія выбіраюць адпачынак ля вады. Сваю кар’еру выратавальніка ён пачынаў у 80-х гадах з вадалазнай справы, а ў 2005 годзе ўзначаліў Браслаўскую выратавальную станцыю. Прафесія абавязвае быць пільным, адказным і нават адважным, бо звычайна пад пагрозай знаходзіцца жыццё чалавека. Дарэчы, у зоне дзеяння выратавальнай станцыі няшчасныя выпадкі не зарэгістраваны вось ужо шмат гадоў. За добрасумленную працу ў Асводзе Леанід Васільевіч узнагароджаны мноствам грамат і нагрудным знакам. Пільна сочыць Л. Юрэнка са сваімі выратавальнікамі за парадкам на воз. Дрывяты і сёлета.

■ Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *