507135670

ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Актуальное

507135670Сёння спаўнілася 76 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У гісторыю чалавецтва яна ўвайшла тысячамі заўчасна абарваных жыццяў, неймавернымі людскімі пакутамі, палаючымі гарадамі і вёскамі.

Савецкаму народу давялося прайсці праз жудасныя выпрабаванні, але ён выстаяў і перамог. Нараўне з салдатамі Чырвонай Арміі зямлю ад захопнікаў гераічна абаранялі старыя, жанчыны і дзеці. Не стала выключэннем і наша Браслаўшчына, якая ўнесла свой уклад у разгром фашызму. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады вайны, ветэраны ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў Вера Сяліцкая, сёння ў раёне жывуць восем удзельнікаў і чатыры інваліды Вялікай Айчыннай вайны, пяць узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і бездакорную службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 92 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў.

Наш пачэсны абавязак перад пакаленнем пераможцаў — захаваць гістарычную памяць пра Вялікую Айчынную вайну, не пакінуць у забыцці ні аднаго загінулага салдата, аддаць даніну павагі і ўдзячнасці жывым ветэранам вайны і працоўнага фронту.

■ Алена ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.