40

ВЫЗНАЧАНЫ ПЕРАМОЖЦА ВІКТАРЫНЫ

Акции, конкурсы, выступления Люди

40Напярэдадні міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» на Браслаўшчыне праходзілі розныя конкурсы, прымеркаваныя да гэтай падзеі. Сярод іх — раённая віктарына на веданне гісторыі свята. Яе арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і рэдакцыя газеты «Браслаўская звязда».

Перад фестывалем былі падведзены вынікі віктарыны. Перамагла ў ёй бібліятэкар Іказненскай бібліятэкі Ірына Лясюк. Пераможніца была ўзнагароджана падчас урачыстага адкрыцця свята.

■ Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.