ZFx5Uhg8sRY

Браслаўчане на абласным турыстычным злёце ў Глыбоцкім раёне на воз. Пліса

Спорт

У мінулыя выхадныя стартавалі турыстычныя злёты: адразу два з іх — школьны і абласны — зноў далі магчымасць адчуць рамантыку палатачнага жыцця і дух саперніцтва ў спартыўных спаборніцтвах.

ZFx5Uhg8sRYШтогод моладзь з усіх раёнаў вобласці збіраецца на традыцыйны абласны турзлёт. На гэты раз ён адбыўся ў маляўнічым куточку Глыбоцкага раёна на воз. Пліса і быў прымеркаваны да Года навукі. Тры дні юнакі і дзяўчаты змагаліся за кубак, а па вечарах спявалі песні ля вогнішча.

Sd_GpVtyRbM

А пачалося мерапрыемства, якое, дарэчы, праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання, арганізацыі вольнага часу і ўмацавання здароўя моладзі, у гістарычным цэнтры Глыбокага — у скверы знакамітых землякоў. Другі дзень турзлёту працягнуў распачатую гістарычную тэму краязнаўчай віктарынай «Вытокі зямлі беларускай», прысвечанай значным падзеям у жыцці вядомых людзей і арганізацый вобласці. За 10 хвілін удзельнікам неабходна было адказаць на дзесяць пытанняў. Лепшыя вынікі паказалі віцябчане.

Ig2j4QMCX8M

У рамках спаборніцтваў па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы веласіпеднага турызму хлопцам трэба было пераадолець дыстанцыю даўжынёй у некалькі кіламетраў, прадэманстраваць майстэрства фігурнага кіравання. Перамога ў гэтым конкурсе дасталася прадстаўнікам Віцебскага раёна.

BCuA3HryYUw

На наступны дзень удзельнікі спаборнічалі ў праходжанні перашкод на байдарках, уздыме, спуску, навясной пераправе з саманавядзеннем. У спаборніцтвах па шматбор’і ў тэхніцы горнаешаходнага турызму віцябчане зноў атрымалі бясспрэчную перамогу.

 

Апошнім выпрабаваннем стала эстафета з арыентаваннем. Да прызначанага часу на фініш прыйшлі ўсе, але каманда Наваполацка з пастаўленай задачай справілася лепш і хутчэй.

У конкурсе мастацкай самадзейнасці камандам трэба было паказаць на сцэне васьміхвілінную візітную картку на тэму «Навука — эканоміцы».YPALfgdw40g

Браслаўская каманда практычна ва ўсіх дысцыплінах трымалася ў сярэдзіне. Па выніках этапаў спаборніцтва яна сярод 15 зборных гарадоў і раёнаў вобласці заняла 7 месца. Па словах адной з удзельніц нашай каманды Сняжаны Цыўнель, сапернікі былі вельмі моцныя, таму канкурэнцыя на кожным этапе спаборніцтваў была жорсткая: барацьба ішла літаральна за кожны бал. А калі ўлічваць, што ў некаторых конкурсах за буйныя гарады выступалі спартсмены-прафесіяналы, то месца ў сярэдзіне можна лічыць удачай. Тым больш што сваіх суседзяў, такія ж сельскія раёны, мы ў выніковым пратаколе апярэдзілі. Трыумфатарам жа сёлетняга турыстычнага злёту моладзі была каманда г. Віцебска, другое месца заняў Аршанскі раён, трэцяе — Віцебскі.

Напрыканцы мерапрыемства старшыня аргкамітэта абласнога турзлёту, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Уладзімір Наследнікаў падкрэсліў: «З радасцю назіраў за кожным спаборніцтвам. Моладзь у нас выдатная, хоць некаторым, на мой погляд, не хапае турыстычных навыкаў. Мэтазгодна было б арганізаваць спецыяльныя курсы, дадатковыя навучальныя семінары, больш увагі надаваць дзейнасці аздараўленча-спартыўных клубаў».

■ Вера БУЛАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.