АДПАЧЫВАЦЬ НА ВАДЗЕ ТРЭБА ПА ПРАВІЛАХ

Здоровье Калейдоскоп

gorodskie-plyazhi-orla-gotovyat-k-sezonu-21453Пачалося лета, і хоць цёплыя дзянькі можна пералічыць па пальцах, аднак некаторыя ўжо рызыкнулі адкрыць купальны сезон. На жаль, менавіта на летнія месяцы прыпадае перыяд усплеску няшчасных выпадкаў на вадзе. І тут зусім не лішнім будзе ўзгадаць асноўныя правілы паводзін ля вадаёмаў. Рэкамендацыі па захаванні бяспякі на вадзе чытачам «Браслаўскай звязды» дае старшыня РА Асвод Віктар Мархель.

— Уменне добра плаваць — адна з найважнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе, але нават выдатны плывец павінен праяўляць асцярожнасць, дысцыпліну і строга прытрымлівацца правілаў паводзін. Узгадаем асноўныя з іх. Першаперш, не купайцеся ў забароненых для купання месцах рэк, азёр і іншых вадаёмаў. Месца для адпачынку выбірайце там, дзе чыстая вада, роўнае пясчанае або жвіровае дно, невялікая глыбіня (да 2 метраў), няма моцнай плыні. Пры гэтым не забывайце, што засмечваць вадаёмы, заязджаць на тэрыторыю пляжа на транспартным сродку, парушаць рэжым утрымання водаахоўных тэрыторый строга забараняецца. Не купайцеся на вадаёмах у нецвярозым стане, памятайце, што п’яны плывец — патэнцыйны тапелец. Нельга таксама заплываць за буі і іншыя знакі, якія абазначаюць зону купання, і ўзбірацца на іх, падплываць да плаўсродкаў, скакаць у ваду з лодак, прычалаў і іншых збудаванняў, не прыдатных для гэтага, плаваць на дошках, аўтакамерах і надзімных матрацах. Будзьце пільныя ў дачыненні да паводзін падлеткаў на водных аб’ектах: не дапускайце свавольстваў, звязаных з ныраннем і захопам купальшчыка, падачай крыкаў ілжывай трывогі і інш. Памятайце, што мыць на пляжах бялізну і купаць жывёлу правіламі паводзін на вадзе забараняецца.

500x300_5234153Не купайцеся ў неабсталяваных месцах, дзе за вашу бяспеку ніхто не адказвае. Менавіта на «дзікіх» пляжах гіне большасць людзей!

Дарэчы, мы салідарныя з медыкамі і рэкамендуем пачынаць купанне пры тэмпературы вады, не ніжэйшай за 18 градусаў, у яснае зацішнае надвор’е пры тэмпературы паветра 25 і больш градусаў.

Нагадаю, што ў мінулым годзе ў нас былі трагічныя выпадкі, таму просім кіраўніцтва арганізацый правесці інструктаж па мерах бяспекі на вадзе для асоб, якія збіраюцца ў адпачынак. Паважаныя бацькі, не пакідайце дзяцей без нагляду ля вады. Звяртаемся і да ўладальнікаў маламерных суднаў з просьбай захоўваць правілы бяспекі іх выкарыстання і пры выхадзе на ваду мець выратавальныя сродкі па колькасці пасажыраў. Пры гэтым выратавальны круг разлічаны на двух чалавек, а камізэлька — на кожнага. Калі плаўсродак выраблены з металу ці пластыку, неабходна ведаць, што ён павінен быць забяспечаны блокамі плывучасці. Не забывайце мець і водаадліўныя сродкі.

ПЕРШАЯ ДАПАМОГА ПРЫ ЎТАПЛЕННІ Часцей за ўсё тапельцу даводзіцца аказваць дапамогу ўплаў. Калі пацярпелы кантралюе свае дзеянні, ён павінен трымацца за плечы выратавальніка і разам з ім плыць да берага. У выпадку бескантрольных паводзін тапельца неабходна наблізіцца да яго са спіны, ажыццявіць захоп і транспартаваць да берага. Падчас транспарціроўкі галава пацярпелага павінна знаходзіцца над вадой. Калі пацярпелы апусціўся на дно і ляжыць спінай на грунце, то да яго трэба падплысці з боку галавы, падхапiць пад пахі, адштурхнуцца ад дна і падняцца на паверхню вады. Галоўнай умовай аказання дапамогі тапельцу з’яўляецца аператыўнае правядзенне ўсяго выратавальнага комплексу. Гэта звязана з тым, што пасля 5-6 хвілін знаходжання пад вадой у арганізме пачынаюцца незваротныя працэсы і чалавек гіне.■

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *