Валянцін Зуеў выдатны спецыяліст

Люди

1Агульны працоўны стаж Валянціна Зуева перасягнуў за 20 гадоў. Некалі ён працаваў рабочым, слесарам-рамонтнікам, а цяпер з’яўляецца вадзіцелем аўтамабіля транспартнага ўчастка КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік». На асенізатарскім «газоне» ён абслугоўвае шматлікія аб’екты камунальнага прадпрыемства, аказвае і платныя паслугі насельніцтву па адкачцы вадкіх адходаў. Для дыспетчарскай службы «Браслаў-камунальніка» Валянцін Зуеў на сувязі 24 гадзіны ў суткі, бо ніхто не ведае, калі можа здарыцца якая аварыя і пачне падтапляць жыльцоў. Па словах начальніка транспартнага ўчастка Аляксандра Лук’янца, Валянцін валодае высокай працаздольнасцю і можа спраўляцца з вялікім аб’ёмам работ. Нездарма ж летась ён быў занесены на Дошку гонару прадпрыемства, а сёлета і ўвогуле ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама.

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.