Меч Брачыслава

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Акции, конкурсы, выступления Главное Общество

Сёмы раз быццам бы спрацавала машына часу і Замкавая гара ажыла: адно з самых вялікіх гарадзішчаў у Беларусі напоўнілася гулам сярэднявечнага кірмашу, звонам мячоў і кальчуг, гукамі старажытнай музыкі і спеваў. Гэта зноў браслаўчан і гасцей нашага краю вітала свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Прыхільнікі даўніны, аматары гісторыі і проста цікаўныя людзі цэлы год чакаюць гэтай падзеі, каб дакрануцца да жыцця сваіх продкаў.