Ігар Чарняўскі добрасумленна служыць у радах Браслаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Люди

1Амаль пяць гадоў старшына міліцыі Ігар Чарняўскі добрасумленна служыць у радах Браслаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Тры гады таму назад ён атрымаў кваліфікацыю міліцыянера-кінолага групы затрымання, і цяпер разам са сваім надзейным сябрам і памочнікам — нямецкай аўчаркай Бэтманам — ён адным з першых прыбывае на месца злачынства. Так, зімой мінулага года І. Чарняўскі і яго верны гадаванец знайшлі і затрымалі злачынца. За бездакорную службу Ігар Чарняўскі неаднойчы адзначаны падзякай абласнога кіраўніцтва ведамаснай структуры.

■ Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.