Конкурс малюнкаў, прысвечаных гораду Браславу і 50-годдзю «Браслаўскіх зарніц»

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Акции, конкурсы, выступления

1 Да юбілейных «Браслаўскіх зарніц» рыхтаваліся многія ўстановы і арганізацыі. Не абмінулі ўвагай такую падзею і ў ЦДіМ. Установа дадатковай адукацыі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму прапанавалі браслаўчанам паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў, прысвечаных гораду Браславу і 50-годдзю свята традыцыйнай культуры, і перадаць у творчай форме сваё бачанне фестывалю.

На працягу месяца ў ЦДіМ паступалі работы. У выніку на суд журы было прадстаўлена 46 творчых малюнкаў, выкананых жыхарамі Браслаўшчыны. Безумоўна, аўтарамі большасці кампазіцый з’яўляюцца дзеці. Аднак нямала і дарослых праявілі свае мастацкія здольнасці. Тут работы браслаўчан самага рознага ўзросту — 22, 37, 40 гадоў. Можна сказаць, што свой патэнцыял пажадалі раскрыць многія.

Больш работ было прадстаўлена ў намінацыі «Прысвячаю любімаму гораду». Тут шмат як выяў 2гістарычнай забудовы Браслава, так і сучасных славутасцей, а таксама адметныя панарамы горада, гістарычныя замалёўкі, мінулае і сучаснасць Браслаўшчыны.

У катэгорыі «Свецяць на радасць людзям “Браслаўскія зарніцы”» аўтары малюнкаў перадавалі сваё бачанне і ўражанне ад фестывалю. Па работах канкурсантаў можна прасачыць гісторыю свята традыцыйнай культуры, яскравыя святочныя моманты, а таксама добразычлівасць, з якой браслаўчане штогод сустракаюць гасцей.

Работы канкурсантаў выкананы ў розных тэхніках: пастэль, гуаш, аловак, акварэль і іншых. Аднак іх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны арыгінальныя і творчыя. Менавіта на гэтыя крытэрыі звяртала ўвагу вопытнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, ЦДіМ. Работы прызёраў і пераможцаў можна будзе ўбачыць на выставе творчых работ, прысвечанай «Браслаўскім зарніцам». А вось імёны пераможцаў мы пачуем 28 мая падчас урачыстага святкавання. Тады ж яны будуць узнагароджаны дыпломамі.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.