На старых здымках «Браслаўскіх зарніц»

"Браслаўскім зарніцам -- 50"

IMG_0834На гэтым фотаздымку — выступленне зводнага аркестра выкладчыкаў музычнай школы пад кіраўніцтвам Альберта Белуся. Выступленні калектыву заўсёды прымаліся гледачамі «Браслаўскіх зарніц» з цікавасцю. Аркестр не толькі выконваў музычныя кампазіцыі, але і акампаніраваў сольным выканаўцам. Вось і тут — сумеснае выступленне з Вандай Сіроткай, культработнікам з Ахрэмаўцаў.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота з архіваў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.