Запрашаем да ўдзелу ў вiктарыне

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Акции, конкурсы, выступления

ЗарніцыШаноўныя чытачы, прапануем вам прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай юбілею міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы». Адказы на яе будуць прымацца да 24 мая ўключна. Яны могуць быць накіраваны ў рэдакцыю ў двух варыянтах: папяровым (211969, Браслаў, вул. Садовая, 59) ці электронным (bras_prav@cmi.by) пісьмом з адзнакай «віктарына». Пераможцам стане той, хто дакладна і хутка адкажа на наступныя 11 пытанняў:

1. Хто стаяў ля вытокаў свята?

2. У якім годзе «Браслаўскія зарніцы» праходзілі пад дэвізам «Слава працы»?

3. Хто стаў першым уладальнікам Чырвонага сцяга, які перадалі ў дар Браславу падчас святкавання працоўныя калектывы з Даўгаўпілса?

4. У якім годзе ў праграму ўшанавання перадавікоў упершыню ўключылі вячэрняе тэатралізаванае прадстаўленне на беразе возера Дрывяты?

5. Пад якім лозунгам праходзілі «Браслаўскія зарніцы» ў 1985 годзе?

6. Якая арганізацыя мела свой духавы аркестр, што акампаніраваў зводнаму хору і суправаджаў святочнае шэсце?

7. У якім годзе ўпершыню на свяце стаў праводзіцца «Горад рамёстваў»?

8. У 1994 годзе перад браслаўчанамі выступілі вядомыя беларускія спевакі. Назавіце іх імёны.

9. У якім годзе фестываль праходзіў пад лозунгам «Сёння ў нашай хаце свята»?

10. У 1998 годзе «Браслаўскія зарніцы» ўпершыню працягваліся 2 дні і набылі новы статус. Які?

11. У якім годзе свята стала міжнародным?

З нецярпеннем чакаем вашых адказаў.

■ Падрыхтавала Алена НАБЕЕВА