Уладзімір Стрыжко спецыяліст Браслаўскага РВЭС

Люди

1У галіне сувязі Уладзімір Стрыжко працуе з 1998 года пасля заканчэння віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі. Трынаццаты год ён займае пасаду электрамеханіка ў Браслаўскім РВЭС. У асноўным Уладзімір абслугоўвае і настройвае абсталяванне сельскай тэлефоннай сеткі. Акрамя таго, праводзіць па раёне работы, звязаныя з падключэннем абанентаў да паслуг шырокапалоснага доступу ўсіх відаў, настройкай канцавога абсталявання ў карыстальнікаў, праверкай якасці падключаных паслуг і ліквідацыяй пашкоджанняў.

Начальнік РВЭС Дзмітрый Ціваловіч адзначае, што Уладзімір Стрыжко, як граматны і вопытны спецыяліст, усе даручаныя заданні выконвае своечасова і дакладна. Пры гэтым эканомна расходуе матэрыялы, беражліва адносіцца да інструментаў, прыбораў і прыстасаванняў.

За добрасумленную працу, творчы падыход да справы, прымяненне на практыцы тэхнічных навін Уладзімір неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам раённага вузла электрасувязі. А сёлета напярэдадні прафесійнага свята ён узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.