Духавы аркестр аўтабазы № 18 — пастаянны ўдзельнік «Браслаўскіх зарніц» у 70-80-я гады

"Браслаўскім зарніцам -- 50"

IMG_0831Духавы аркестр аўтабазы № 18 — пастаянны ўдзельнік «Браслаўскіх зарніц» у 70-80-я гады. Пад маршы музыкантаў у Леснічоўку ішлі калоны ўдзельнікаў фестывалю, калектыў акампаніраваў зводнаму хору і салістам, выступаў з асобнымі нумарамі.

Стварыў аркестр і кіраваў ім апантаны духавой музыкай чалавек Іосіф Іосіфавіч Петрашкевіч. Нягледзячы на тое, што сам не меў музычнай адукацыі, умеў навучыць людзей іграць на тым ці іншым інструменце, а рэпертуар аркестра гучаў на высокім прафесіянальным узроўні. Калектыў быў неаднаразовым удзельнікам абласных і рэс- публіканскіх конкурсаў, адкуль заўсёды вяртаўся з узнагародамі.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота з фондаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.