НОЧЬ МУЗЕЕВ обещает быть интересной

Акции, конкурсы, выступления В свободное время Выставки

noch_muzeyau13 мая ў Браславе пройдзе міжнародная акцыя «Ноч музеяў».

Сёлета яна адбудзецца пад назвай «Магія вясны».

Пачатак у 20 гадзін вечара ў музеі традыцыйнай культуры.

У праграме:

— адкрыццё выставы фларыстычнага калажа майстроў з Расіі, Беларусі і Арменіі «Незнаёмка»;

— прэзентацыя творчасці «Маё натхненне» майстра мастацкай аплікацыі з тканіны Таццяны Далецкай;

— выстава аб’яднання па інтарэсах «Каларыт» Браслаўскага ЦДіМ;

— майстар-клас і практыкум «Выраб фларыстычнай паштоўкі» ад Ірыны Раманавай (г. Масква);

— майстар-клас і практыкум «Фларыстычны адбітак» ад Іны Макеевай (г. Масква);

— канцэртная праграма вучняў школы № 2.

Чакаем браслаўчан і гасцей горада!

Прыходзьце, будзе цікава!

■ Элеанора ЗІНКЕВІЧ, загадчык МТК