Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны ад імя кіраўніцтва раёна

Главное

1Працягваючы добрую традыцыю віншавання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ад імя кіраўніцтва раёна, старшыня райсавета Ніна Пучынская напярэдадні Дня Перамогі завітала да адной з удзельніц тых ужо далёкіх, але незабыўных падзей — Лідзіі Ягораўны Ліннік. Шчырыя словы падзякі за мірнае неба над галавой, пажаданні моцнага здароўя 94-гадовая ветэран прыняла не без хвалявання, тым больш што да віншаванняў далучыліся і старшыня мясцовага сельвыканкама Ганна Багеша разам з дырэктарам Друйскага дзіцячага дома Віталем Піваровічам. Госці пагаварылі пра надзённае, пацікавіліся патрэбамі і на развітанне пажадалі Лідзіі Ягораўне і яе мужу сустрэць яшчэ не адно свята 9 Мая.

■ Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.