Як прайшоў веснавы сельскагаспадарчы кірмаш

Главное Калейдоскоп

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы для жыхароў горада даўно сталі неад’емным штогадовым мерапрыемствам, на якім людзі прывыклі запасацца на зіму гароднінай, купляць фураж для жывёлы. А вось шырокамаштабны веснавы, мяркуючы па водгуках пакупнікоў, стаў для іх сапраўдным сюрпрызам.

2У суботу, 22 красавіка, на аўтамабільнай стаянцы ля магазіна «Пінскдрэў» на веснавы кірмаш для браслаўчан прывезлі прадукцыю райспажыўсаюз, ААТ «Друйскі», «Слабодка-агра», «Браслаўскі райаграсэрвіс», Відзаўскі каледж, індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Каршуноў.

Трэба сказаць, што ў гэты дзень з раніцы надвор’е не надта спрыяла жаданню людзей выходзіць за пакупкамі: сыпаў то снег, то дождж. Аднак роўна за 10 мінут да аб’яўленай пачаткам гандлю гадзіны неба праяснілася і гараджане пацягнуліся на кірмаш. А яшчэ праз некалькі хвілін, калі над «малой плошчай» горада загучалі песні самадзейных артыстаў Дома культуры, пакупнікоў значна прыбавілася.

3Перш за ўсё браслаўчане раскуплялі фуражнае і насеннае збожжа, насенне шматгадовых траў, якія прывезлі сельгаспрадпрыемствы, гародніну і насенную бульбу ў гандлёвых кропках райпа, саджанцы фруктовых дрэў і ягадных кустоў у А. Каршунова. Аматарам мясных прадуктаў прапанаваў самы разнастайны асартымент СВК «Маяк Браслаўскі». «Агравідзы» гандлявалі фаршам, «Друйскі» — бульбай, зернем, насеннем траў, ялавічынай. Збіўся з ліку, калі паспрабаваў лічыць розныя віды выпечкі, якія прывезлі на кірмаш кулінары Відзаўскага каледжа.

1Па водгуках, якія збіраў на працягу гандлю ў браслаўчан, ідэя пра вядзення такога кірмашу ім вельмі спадабалася. У тым, што яго трэба паўтарыць яшчэ адзін раз, усе апытваемыя былі аднадушнымі. Карацей кажучы, браслаўчане чакаюць прадаўжэння.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.