Работа па добраўпарадкаванні аграгарадка Друя

Главное Калейдоскоп

1 У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел каля 7 000 браслаўчан і зарабілі, па папярэдніх падліках, больш за 15 тыс. рублёў. Акрамя таго, гараджане і жыхары іншых населеных пунктаў раёна шчыра папрацавалі на добраўпарадкаванні тэрыторый.

Напрыклад, у грамадскіх работах па добраўпарадкаванні аграгарадка Друя паўдзельнічалі амаль 170 чалавек — фактычна прадстаўнікі ўсіх арганізацый, што знаходзяцца ў Друі і Друйску.

У цэнтральным парку ўдзельнікі суботніка абразалі і прыбіралі старыя галінкі, зграбалі мінулагоднюю лістоту, побач акультурвалі клумбу. Уздоўж вуліцы фарбавалі апоры паветраных ліній электраперадач, бялілі ствалы дрэў. На ферме дарошчвання «Друя» сельгасвытворцы наводзілі парадак на прылягаючай плошчы: разбіралі рэшткі гароднінасховішча, будавалі домікі для цялят, вывозілі смецце і планавалі тэрыторыю. Работнікі мясцовага ўчастка ЖКГ агароджвалі палігон для цвёрдых бытавых адходаў.

2Але, бадай, найбольш значныя грамадскія работы разгарнуліся на ўездзе ў аграгарадок. Тут на пустэчы рыхтавалі пляцоўку ўязнога памятнага знака з назвай: выразалі, раскрыжоўвалі і вывозілі драўнінна-хмызняковую расліннасць, на штучным насыпе ўжо замацавалі надпіс «Друя». Пасля правядзення выкарчоўкі і планіроўкі пляцоўкі, выканання будаўніча-аддзелачных работ на самім насыпе побач з назвай будзе размешчаны і герб населенага пункта Друя.

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.