Усё пра «Браслаўскія зарніцы-2017»

"Браслаўскім зарніцам -- 50" Акции, конкурсы, выступления Калейдоскоп Отдых

IMG_0532Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» сёлета адзначыць сваё 50-годдзе.

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, правядзенне 50-га юбілейнага свята запланавана на 27 — 28 мая. На яго запрошаны дэлегацыі і творчыя калектывы з розных краін.

У гэтыя дні жыхароў Браслаўшчыны і яе гасцей чакае насычаная прагра- ма і шмат прыемных сюр- прызаў. Цікавыя мерапрыемствы будуць адбывацца на розных пляцоўках горада: на цэнтральнай плошчы, Замкавай гары, у Леснічоўцы і інш.

У прыватнасці, падчас фестывалю пройдзе адкрыццё паруснай школы. Гэта сапраўдны падарунак для браслаўчан усіх узростаў, бо праз дзесяцігоддзі на Браслаўшчыну вяртаецца парусны спорт і над блакітнай гладдзю Дрывят зноў распусцяцца белыя ветразі яхт, а жыхары нашага раёна атрымаюць магчымасць заняцца яхцінгам. Сімвалічна, што гэта адбываецца ў юбілейны для Зарніцы«Браслаўскіх зарніц» год.

Яшчэ адным падарункам да юбілею стане ўсталяванне памятнага знака ў гонар свята традыцыйнай культуры. Несумненна, што ён не толькі ўпрыгожыць горад, але і стане цікавым арт-аб’ектам для турыстаў і яшчэ адным сімвалам Браслава.

Па традыцыі адбудзецца і свята сярэдневяковай культуры «Меч Брачыслава». Плануецца, што падчас яго пройдзе прадстаўленне «Захоп і абарона сярэдневяковага горада Браслава», будуць майстар-класы па танцах, выступленне гістарычных клубаў і тэатраў. У рамках «Браслаўскіх зарніц» таксама прысваенне звання «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна», гала-канцэрт гасцей свята, падвядзенне вынікаў конкурсаў сярод вакальна-харавых калектываў, малюнкаў і вершаў, прысвечаных гораду і фестывалю.

Усіх сакрэтаў юбілей- нага свята арганізатары пакуль не раскрываюць. На дадзеным этапе падрыхтоўкі складаецца падрабязная праграма і вядуцца канчатковыя перамовы з калектывамі і зоркамі беларускай эстрады. Аднак нельга сумнявацца, што жыхароў Браслаўшчыны і яе гасцей чакае шмат цікавых сюрпрызаў. ■

Алена НАБЕЕВА.