Турнір па баскетболе, прысвечаны памяці Андрэя Патроцына

Здоровье

2Раённы турнір па баскетболе, прысвечаны памяці настаўніка фізічнай культуры Андрэя Патроцына, адбыўся ў Браславе 25 сакавіка.

Андрэя Патроцына з Ахрэмаўцаў многія жыхары Браслаўскага раёна ведалі асабіста. Цудоўны чалавек, выдатны спартсмен і верны сябра, з якім было надзейна на любой спартыўнай пляцоўцы ці ў паходзе. Яго вучні не раз станавіліся прызёрамі спаборніцтваў рознага ўзроўню. Жыццё А. Патроцына абарвалася раптоўна, але памяць пра яго жыве ў сэрцах калег, вучняў і паплечнікаў.

17На турнір па баскетболе сабралася нямала людзей, якія былі знаёмы з А. Патроцыным. Некалькі каманд з прадпрыемстваў горада і раёна, а таксама госці з Мёрзмагаліся за перамогу і кубак. Асабліва напружаным выдаўся фінал, дзе сустрэліся спартсмены з Мёршчыны і каманда ААТ «ТБЗ Браслаўскі». У выніку перамогу заваявалі прадстаўнікі Браслаўшчыны і прысвяцілі яе, вядома ж, памяці таварыша. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

65

3