ФАРМІРУЕМ НОВЫ СТАТАК

Деньги

1У мінулым годзе ў сельгаспрадпрыемствах раёна ад кожнай каровы ў сярэднім надаілі па 3 468 кілаграмаў малака. Але ж калі ад гэтай сярэдняй лічбы адняць надоі «Маяка Браслаўскага» і «Урбан» у 7 255 і 5 178 кг адпаведна, атрымаецца намнога ніжэйшы паказчык. Між іншым, спецыялісты райплемстанцыі сцвярджаюць: генетычны патэнцыял матачнага пагалоўя дойнага статка — 4-5 тон малака ў год.

Чаму столькі не доім? Прычын таму шмат: і непаўнацэннае карм- ленне ў стойлавы перыяд, і высокі працэнт ялавасці кароў, і запускі ў перыяд лактацыі па віне даярак. Пералік гэты можна працягваць. Але калі капнуць глыбей, то ёсць і яшчэ адзін немалаважны фактар, які ўлічваў кожны селянін, збіраючыся мяняць старую карову на маладую. Ён пачынаў гадаваць цялушку з дня яе нараджэння і не проста гадаваў, а, вобраз на кажучы, песціў.

Кожны зоаветспецыяліст ведае, што, калі ў цялушкі ў першыя 6 месяцаў выдасца «цяжкае дзяцінства» (неналежнае кармленне і ўмовы ўтрымання), яна згубіць як мінімум 25 % свайго генетычнага патэнцыялу. Нізкая вагавая кандыцыя пры пакрыцці адбірае яшчэ столькі ж прадукцыйнасці. Вось і атрымліваецца, што першацёлка замест узгаданых 4-5 тысяч кілаграмаў малака ў год дае 2-3. А гэта значыць, што прыйшла пара мяняць падыходы да фарміравання дойнага статка, думаць пра тое, колькі зможам надаіць праз два-тры гады. Зразумела, замяніць нізкапрадукцыйных кароў на больш удойных — справа не аднаго года. Але ж пачынаць трэба. І такая задача пастаўлена перад кіраўніцтвам ААТ «Друйскі», «Слабодка-агра» і КУСП «Відзаўскі»: сфарміраваць спецыяльныя групы з нованароджаных цялушак, наладзіць іх догляд, які адпавядае ўсім тэх- налагічным патрабаванням, і выгадаваць з іх кароў.

У апошняй з пералічаных гаспадарак гэта работа ўжо пачалася. Там ад высокапрадукцыйных кароў сабралі 30 цялушак месячнага ўзросту і размясцілі іх на ферме «Грытуны» ў індывідуальных хатках. Пагалоўе памечана спецыяльнымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі, штрыхкод якіх занесены ў спецыяльную камп’ютарную базу, створаную ў рэспубліцы. Гэта група будзе знаходзіцца пад кантролем да першага расцёлу і наступнага раздою. Дарэчы, з сёлетняга года ўводзіцца электронная ідэнтыфікацыйная нумарацыя ўсяго грамадскага пагалоўя жывёлы. Праграмай жа вырошчвання будучых кароў вызначана, што цялушкі ўвесь час будуць атрымліваць паўнацэнны рацыён кармлення, утрымлівацца бяспрывязна і не пасвіцца летам.

І пакуль усе астатнія цялушкі будуць гадавацца па дзеючых у гаспадарках тэхналогіях, новаствораныя групы атрымаюць своеасаблівы карт-бланш.

У Грытунах адабраныя для эксперыменту цялушкі да трохмесячнага ўзросту ўтрымліваюцца ў індывідуальных хатках, затым іх перавядуць у спецыяльны загон з тэнтавай палаткай, а восенню — у асобны блок у арачніку на МТФ «Дрысвяты».

Каб, як гаварыў вышэй, у адабраных для гадоўлі цялушак не здарылася «цяжкага дзяцінства», у першыя месяцы групу даглядаць узялася загадчыца фермы Галіна Сайдак. Далей цялят перададуць у рукі самых надзейных даглядчыкаў.

Такім чынам, праз 25-29 месяцаў створаная ў «Відзаўскім» група цялушак расцеліцца і дасць першае малако. І калі тэхналогія вырошчвання не будзе парушана, аддача чакаецца відавочнай. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.